Даслаць навіну
Знайсці
02.10.2019 / 12:38 3

Мінздароўя паабяцала знізіць цэны на імпартныя лекі

Павялічыць выяву

З новага года ў Беларусі ўсталююць новыя гранічныя адпускныя цэны на імпартныя лекі, якія будуць ніжэйшымі, чым цяпер. Пра гэта заявіў 2 кастрычніка ў парламенце міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае Еўрарадыё.

Паводле яго слоў, да зніжэння цэн Міністэрства аховы здароўя падштурхнулі вынікі аналізу цэн на прэпараты ў Беларусі і суседніх краінах.

Акрамя ўласнага даследавання рынку лекаў, Міністэрства аховы здароўя папрасіла карыстальнікаў Фэйсбука паведаміць, якія лекі яны купляюць у аптэках за мяжой танней, чым у Беларусі. «Былі вынікі нашага аналізу, дзе мы бачылі, што цэны завышаныя. Частка з прэпаратаў, на якія насельніцтва звярнула ўвагу. Усе яны ўвайшлі ў новы пералік прэпаратаў, на якія з новага года трэба будзе зарэгістраваць новую лімітавую адпускную цану і прычым эканамічна яе абгрунтаваць», — паведаміў Каранік.

Па словах міністра, пастаўшчыкоў лекаў такія меры не напалохалі, амаль усе яны ўжо пагадзіліся з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя. Гранічныя адпускныя цэны на лекі ўсталёўваюцца штогод, і за ўвесь час толькі 4 прэпараты сышло з беларускага рынку з-за нязгоды пастаўшчыкоў на ўмовы Міністэрства аховы здароўя.

«На сёння тры з іх мы замянілі іншымі пастаўшчыкамі, а ў дачыненні да чацвёртага мы запусцілі працэдуру прымусовай рэгістрацыі. Гэта робіцца разам з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, калі прэпарат займае дамінуючае становішча на рынку», — распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Сярод лекаў, на якія ўсталююць гранічныя цэны, анкалагічныя прэпараты, сардэчна-сасудзістыя, для лячэння захворванняў стрававальнага тракта і іншыя.

NN.by

0
Каленец / адказаць
02.10.2019 / 12:47
А што ужо не трэба чыноўнікам мінздрава будаваць харомы?
0
Alex_Lexx / адказаць
02.10.2019 / 14:44
А требовать рецепт на всё, что чуть сильнее парацетамола когда перестанут?
0
Свободный / адказаць
02.10.2019 / 15:44
Странно что ли никому катэдж не нужен? Да ладно уже столько наобещали
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31