Знайсці
02.10.2019 / 12:342РусŁacБел

Лявон Вольскі выклаў песню Zet. Апошні раз гурт выступаў у 2008 годзе

На старонцы Лявона Вольскага з’явілася відэа з рэпетыцыі гурта ZET, апошні выступ якога адбыўся ў 2008 годзе. Тады гурт вылучаўся жорсткім гукам, бескампраміснымі тэкстамі і таямнічымі вобразамі — музыкі хавалі твары пад маскамі, а імёны пад мянушкамі.

Гурт выпусціў два паўнафарматныя альбомы, у якія ўвайшлі знакавыя песні Лявона Вольскага: «Радзіма-Свабода», «Твая айчына», «Анёл». У відэа гучыць фрагмент песні «Твая айчына»

26 кастрычніка на канцэрце ў Prime Hall, прымеркаваным да знакавых дат гуртоў Лявона Вольскага — Мроі, NRM, ZET, Volski, упершыню болей чым за дзесяць год галоўныя кампазіцы ZETа прагучаць са сцэны ў паўнавартасным гучанні.

Па словах арганізатараў, на канцэрт ужо прададзена 3/4 квіткоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930