Знайсці
02.10.2019 / 12:311РусŁacБел

Алесь Смалянчук атрымаў прэстыжную прэмію за сваю кнігу пра Скірмунта. Чытайце пра яе тут

27—29 верасня ў Вільні прайшоў Восьмы Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Гэта маштабны форум — сёлета на яго з'ехаліся 520 навукоўцаў.

Традыцыйная кульмінацыя Кангрэсу — уручэнне прэмій Кангрэсу за найлепшыя кнігі і артыкулы папярэдняга года.

Прэмію ў катэгорыі «Гісторыя. Манаграфіі» здабыў Алесь Смалянчук за кнігу «Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю». 

Калі вы хочаце прачытаць пра гэтую кнігу і пра асобу прэм'ера БНР, лідара правага крыла ў яе кіраўніцтве Рамана Скірмунта, то раім вам «Нашу гісторыю» 1-2019

Або артыкулы ў нас на сайце «Нашай гісторыі»:

Раман Скірмунт: страчаны шанс БНР

Дзіўная сям'я і незвычайнае каханне Рамана Скірмунта — чалавека, які мог уратаваць БНР

Канкурэнцыя за прэмію, дарэчы, сёлета была годная. Вось тут вы можаце пабачыць шорт-лісты прэміі.

А вось спіс іншых пераможцаў:

Гісторыя артыкулы

Яўген Глінскі. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы ХVІІІ — першай палове XІX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5

Гуманітарныя навукі (філасофія), манаграфіі, Прэмія імя Зоры Кіпель 

Вольга Шпарага. Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии. — Минск: Медисонт, серия «ECLAB books», 2018

Гуманітарныя навукі (філасофія), артыкулы

Іван Новік. Тэмпаральная семантыка ў эсэ І. Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 5. — Минск: Беларуская навука, 2018 — с. 343-357

Сацыяльна-палітычныя навукі, артыкулы

Паліна Прысмакова. Understanding relationships between public service motivation and involvement in socio-political organizations: Perspectives of organizational field theory. Public Administration. 2018. Pp. 1—22.

Бакалаўрскія працы

Герус Ангеліна (БДУ). Мастацкая культура біблійнай парафрастыкі ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XVI-XVII стст.

Магістарскія працы

Арцімовіч Таццяна (ЕГУ). Экспериментальный театр в БССР в период «оттепели». «Между» модернизмом и авангардом

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера