Знайсці
02.10.2019 / 12:011РусŁacБел

У Бярозе створаць адну з найбуйнейшых сырных вытворчасцей у краіне

«Савушкаў» завяршыў працэс інтэграцыі ў сваю структуру Бярозаўскага сыраробнага камбіната. У маштабную мадэрнізацыю ўжо ўклалі 20 мільёнаў рублёў.

Рэарганізацыя ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» завяршылася 1 кастрычніка. Яго пляцоўкі ўвайшлі ў склад ААТ «Савушкін прадукт» у якасці вытворчага філіяла кампаніі ў Бярозе з вытворчым цэхам у Івацэвічах і вытворчым філіялам у Іванава.

На Бярозаўскім сыраробным камбінаце цяпер мадэрнізуюць ключавыя вытворчасці. Рэканструкцыю пачалі з цэха прыёмкі малака, а паралельна пашыраюць цэхі па вытворчасці, вызраванні і захоўванні сыроў. Вытворчыя магутнасці павялічаць і па іншых напрамках.

У бліжэйшай перспектыве ў Бярозе ўсталююць новую лінію па вытворчасці сыру, якая дазволіць нарасціць аб'ёмы выпуску да 100 тон у суткі. У выніку гэта стане самая буйная ў краіне вытворчасць сыроў

Нагадаем, «Савушкін прадукт» набыў кантрольны пакет ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» восенню мінулага года, пасля чаго павялічыў сваю долю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930