Знайсці
02.10.2019 / 10:5058РусŁacБел

Віктар Каліна: Я напісаў гімн «Мы рускія, з намі Бог», а мяне ні за што збілі работнікі расійскай калоніі

Спявак Віктар Каліна апублікаваў крык душы — зварот да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Каліна наракае, што яго, на яго ж аграсядзібе, да паўсмерці збілі супрацоўнікі калоніі пасёлка Анохава Смаленскай вобласці Расіі. А пасля Каліну за гэта яшчэ і аштрафавалі!

Ліст Каліны філасофскі. Спачатку ён даказвае сваю любоў да Расіі — напісаў гімн «Мы рускія, з намі Бог», падтрымаў «ДНР», адпачывае ў Крыме, з'яўляецца прыхільнікам Пуціна. «Вы, Уладзімір Уладзіміравіч, найлепшае, што Бог даў Рускай зямлі і людзям Расіі», — прызнаецца спявак.

Дык вось, Каліна адкрыў аграсядзібу пад Смаленскам. Праўда, з гасцямі яму не надта шанцуе.

Улетку яго пабіла п'яная кампанія. За што? За партрэт Аляксандра Лукашэнкі на сцяне. Адзін з гасцей назваў яго Сталіным — і пачалося.

Апагей — святкаванне дня нараджэння супрацоўніцы выпраўленчай калоніі. Каліна кажа, што атрымаў удар бутэлькай шампанскага ззаду і я двойчы страціў прытомнасць. А п'яныя сілавікі тым часам штурмавалі яго дом.

Але пакараць супрацоўнікаў калоніі не атрымалася, бо паліцыя нібыта не змагла іх знайсці. Затое самога Каліну аштрафавалі на $15 за брыдкаслоўе. Спявак лічыць гэта прыніжэннем.

«Будучы грамадзянінам Беларусі і параўноўваючы дзве краіны і дзве мадэлі, магу сказаць, Беларусь на парадак вышэй па ўзроўні сацыяльнай абароненасці, абароненасці ад бязмежжа чыноўнікаў і сілавікоў … А ў Расіі тым часам народ памірае ад недаядання, хвароб, холаду і безнадзейнасці», — падсумоўвае Каліна.

Чытайце:

Віктар Каліна абмацюкаў інваліда, які папрасіў бясплатны квіток на канцэрт АЎДЫЯ

«Працякла труба», «рамонт залы»: у краіне масава адмяняюцца канцэрты Віктара Каліны

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930