Даслаць навіну
Знайсці
02.10.2019 / 09:56 1

Уязную вежу Старога замка ў Гродне ўпрыгожаць партрэтамі гістарычных асоб

Павялічыць выяву

Уязную вежу Старога каралеўскага замка ў Гродне ўпрыгожаць партрэтамі гістарычных асоб, гербамі і ўзорамі. Над дэкорам цяпер працуе група мінскіх мастакоў-манументалістаў, паведамілі на СТБ.

Роспіс выконваюць у тэхніцы сграфіта — гэта разьба па сырой тынкоўцы. Такі спосаб вядомы яшчэ з часоў Сярэднявечча. Праца складаная — трэба акуратна пластамі выкласці каляровую тынкоўку і з ювелірнай дакладнасцю, пакуль не застыў матэрыял, выразаць аб’ёмныя малюнкі і арнамент — і ўсё гэта на вышыні каля 14 метраў.

Мастакі зараз працуюць над 14 партрэтамі рымскіх імператараў, каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх — за аснову ўзятыя гістарычныя факты. Вежу таксама ўпрыгожаць львы, грыфоны, кветкавыя і фруктовыя гірлянды.

— Унізе таксама будуць выкарыстоўвацца і па сценах шмат усялякіх арнаментаў. Уваходная кампазіцыя — там будуць выкарыстоўвацца дзве сцэны — гэта ўезд у Ерусалім і ўезд у Гродна. Тут будзе каля 300 квадратаў сграфіта. Усё, вядома, у гэтым годзе наўрад ці мы паспеем, таму работы будуць перанесены яшчэ і на вясну, — кажа Васіль Зянько, старшыня манументальнай секцыі Беларускага саюза мастакоў.

Рэканструкцыя Старога замка працягваецца з 2017 года. За аснову праекта ўзятая адзіная гравюра з выявай замка 16 стагоддзя, якая захавалася. У планах да канца года завяршыць узвядзенне вежы і камяніцы, уставіць вокны і прыступіць да ўнутранага аздаблення. Зараз ідзе зборка каркаса купала ўязной вежы. У хуткім часе яго пачнуць пакрываць меддзю.

NN.by

2
Фасон Брыля / адказаць
02.10.2019 / 12:15
Шкада, што з сапраўдным (NB) замкам нашы сучаснікі абыходзяцца як з зыходнікам-загатоўкай для дзіцячай творчасці.  Можа лепш накіраваць гэтых манументалістаў на тарцавыя сцены пяці-дзевяці-павярховікаў і не "глушыць" айчынную гісторыю іхнімі казачнымі фантазіямі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31