Знайсці
01.10.2019 / 22:5719РусŁacБел

Украінскія нацыяналісты пачалі бестэрміновую акцыю пратэсту пасля заявы Зяленскага праз «формулу Штайнмаера»

Лідар «Нацыянальнага корпуса», нацыяналіст Андрэй Білецкі заявіў, што патрыёты і ветэраны абвяшчаюць бестэрміновую акцыю пратэсту з-за ўзгаднення формулы Штайнмаера, паведамляе Українська правда.

«Зяленскі здрадзіў 16 000 украінцаў, што загінулі на фронце. Мы, патрыёты, ветэраны, аб'яўляем бестэрміновую акцыю. Мы звяртаемся да ўсіх украінцаў выходзіць сёння на Банкавую [рэзідэнцыя прэзідэнта Украіны — Рэд.], каб паказаць гэтай уладзе: мы такія ж, якія былі 5 гадоў таму, у нас ёсць уласная годнасць, у нас ёсць пачуццё гонару і мы гатовыя змагацца за нашу краіну», — заявіў ён.

1 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ўзгадніла тэкст формулы Штайнмаера, якая ўвойдзе ў новы закон пра статус Данбаса.

Каля рэзідэнцыі ўкраінскага прэзідэнта на вуліцы Банкавай у Кіеве мітынгуюць некалькі сотняў нацыяналістаў.

Прысутныя выкрыкваюць: «Не капітуляцыі!». У выступах адзначаюць, што акцыя папераджальная, і не выключаюць, што заўтра прыйдуць пад Вярхоўную Раду.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930