Знайсці
01.10.2019 / 20:39РусŁacБел

Джымі Картэр стаў першым прэзідэнтам ЗША, які дажыў да 95 гадоў

У аўторак, 1 кастрычніка, Джымі Картэру споўнілася 95 гадоў, палітык стаў першым прэзідэнтам ЗША (кіраваў у 1977-81 гадах), які дасягнуў гэтага ўзросту.

Картэр стаў найстарэйшым жывым прэзідэнтам ЗША. Раней такім лічыўся 41-ы прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы.

Праўленне дэмакрата Картэра прыйшлося на Ісламскую рэвалюцыю ў Іране і захоп заложнікаў у пасольстве ЗША ў Тэгеране, уварванне СССР у Афганістан і на пачатак эканамічнага ўздыму Кітая.

Дарадцам Картэра па пытаннях нацбяспекі быў Збігнеў Бжэзінскі.

У 1980 годзе прайграў прэзідэнцкія выбары рэспубліканцу Рональду Рэйгану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930