Знайсці
01.10.2019 / 17:0313РусŁacБел

Белстат стаў рассылаць СМС аб пачатку перапісу. Кожны абанент атрымае чатыры паведамленні

Белстат стаў рассылаць СМС аб пачатку перапісу, які пройдзе ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка. Усяго напярэдадні і падчас перапісу кожны абанент атрымае ад статыстыкаў чатыры паведамленні, паведамляе Tut.by

Чытачы паведамляюць, што яны сталі атрымліваць СМС ад Белстата. У паведамленні людзей запрашаюць прыняць удзел у перапісе насельніцтва.

На працягу 1-2 кастрычніка такія пасланні прыйдуць на мабільныя ўсіх жыхароў краіны.

Крыху пазней усім, хто атрымаў першае СМС, прыйдзе другое. У ім будзе пазначаны адрас інтэрнэт-перапісу. Клікнуўшы на яго, чалавек зможа зайсці на сайт па перапісе.

На гэтым паведамленні ад Белстата не скончацца.

— 18 кастрычніка людзям прыйдзе напамін, што завяршаецца інтэрнэт-перапіс, - уводзіць у курс справы Таццяна Лапкоўская, прэс-сакратар Белстата. — І 30-га, што заканчваецца перапіс.

З-за таго, што атрымальнікаў вельмі шмат, усе СМС, тлумачаць у Белстаце, будуць прыходзіць на працягу аднаго-двух дзён.

Нагадаем, перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка. Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах.

Перапісацца можна будзе праз інтэрнэт, на стацыянарных участках, у сябе дома падчас вуснага апытання перапісчыка. Таго, хто да 18 кастрычніка запоўніць анкету па інтэрнэце, выдаляць з спісаў, і перапісчыкі да іх не прыйдуць (яны пачнуць працаваць з 21 кастрычніка).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031