Знайсці
01.10.2019 / 07:315РусŁacБел

Расійскія карыстальнікі сёлета найчасцей шукалі ў Яндэксе песню ўкраінскага гурта

«Незабудка» Цімы Беларускіх — таксама сярод фіналістаў.

Расійскія карыстальнікі пошукавіка «Яндэкс» на працягу года часцей за ўсё шукалі тэкст песні ўкраінскага поп-гурта Kazka «Плакала», піша tass.ru са спасылкай на дадзеныя агляду статыстыкі запытаў карыстальнікаў «Яндэкса».

Папулярнасць запытаў у перыяд ад 27 верасня 2018 года да 27 верасня 2019 года ацэньваецца па 100-бальнай шкале: чым вышэй частата запыту, тым вышэй бал. Паказчыкі мае сэнс параўноўваць толькі ў рамках аднаго рэйтынгу.

Кампазіцыя «Плакала» атрымала найвышэйшы бал (100). У рэйтынг на аснове папулярных запытаў са словамі «тэкст» і «песня» таксама ўвайшлі кампазіцыі «Детство» Rauf & Faik (36), «Незабудка» Ціма Беларускіх (29), «Юморіст» Face (24), «Зацепіла» Артура Піражкова (17), «День Победы» ў выкананні Льва Лешчанкі (17).

Сярод самых папулярных кліпаў у той жа перыяд карыстальнікі шукалі кліп Little Big - Skibidi (100), «Алкагалічка» Артура Піражкова (97), Ibiza Філіпа Кіркорава і Мікалая Баскава (58).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930