Знайсці
30.09.2019 / 17:19РусŁacБел

Фітнэс-клуб запрашае мінчукоў на бясплатную парную трэніроўку

У Мінску 3 кастрычніка а шостай вечара можна будзе бясплатна наведаць парную трэніроўку ў фітнэс-клубе «Адрэналін» (вул. Сурганава, 57б, ГЦ «Еўропа»). ЗОЖ-праект «Адкрытая трэніроўка TEOS» праводзіць «Савушкаў прадукт», каб дапамагчы беларусам сфармаваць адказны погляд на сваё здароўе і будучыню.

Удзельнікаў чакае трэніроўка ў пары. Занятак правядзе фітнэс-інструктарка Кацярына Жданюк.

«Сумесныя трэніроўкі надзвычай эфектыўныя, матывуюць на вялікую аддачу і падтрымку партнёра. Шмат каму значна цікавей займацца ў пары, у добрым сэнсе супернічаючы адно з адным, спрабуючы зрабіць на адзін сэт ці падыход больш», — адзначыла Кацярына Жданюк.

Падчас «Адкрытай трэніроўкі TEOS» трэнерка таксама раскажа пра тое, як у пары матываваць адно аднаго харчавацца правільна, трэніравацца і весці здаровы лад жыцця. Удзельнікі падзеляцца сваімі лайфхакамі, а затым змогуць падсілкавацца неабходным пасля інтэнсіўнай нагрузкі бялком: усіх запросяць на дэгустацыю высокабялковага ёгурта TEOS.

Паўдзельнічаць у трэніроўцы ў пары са сваім партнёрам можна бясплатна. Трэба толькі прайсці анлайн-рэгістрацыю. Запрашэнні атрымаюць 10 пар, якія пададуць заяўкі першымі.

ЗОЖ-праект «Адкрытая трэніроўка TEOS» ладзіць кампанія «Савушкаў прадукт» у сетцы фітнэс-клубаў «Адрэналін» па Беларусі. Ініцыятыву, скіраваную на ўмацаванне здароўя і фарміраванне ў беларусаў карысных звычак, ужо падтрымалі Мінск, Брэст, Гомель, Ваўкавыск і Лунінец. На чарзе — Орша і Пінск.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930