Знайсці
30.09.2019 / 14:5717РусŁacБел

У Брэсце хлопец скраў дзяўчыну: запхнуў у багажнік, збіваў бітай. Падрабязнасці

Сярод белага дня ў Брэсце малады хлопец скраў сваю былую дзяўчыну.

Партал «Віртуальны Брэст» паведаміў, што хлопца затрымалі ў вёсцы Бусні (Жабінкаўскі раён).

Пазней здарэнне пракаментавала міліцыя:

«Раніцай 30 верасня ў міліцыю паступіў званок: ў двары жылога дома па вуліцы Маскоўскай малады чалавек заштурхнуў дзяўчыну ў багажнік аўтамабіля «Фольксваген Джэта» і з'ехаў у невядомым кірунку.

На тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў быў уведзены спецыяльны план «Перахоп».

Трохі пазней на лінію 102 патэлефанавала дзяўчына, якая паведаміла, што знаходзіцца ў багажніку аўтамабіля, якім кіруе яе былы хлопец. Куды рухаецца аўтамабіль, яна не ведае, але паведаміла супрацоўнікам міліцыі звесткі пра кіроўцу».

Усе нарады міліцыі былі арыентаваны на пошукі аўтамабіля. Аператыўнікі Жабінкаўскага і Маскоўскага РАУС Брэста ў вёсцы Бусні Жабінкаўскага раёну знайшлі аўтамабіль, а пазней і хлопца.

Берасцейка распавяла супрацоўнікам міліцыі, што малады чалавек выцягнуў яе з багажніка і зацягнуў за прыпынак грамадскага транспарту, дзе некалькі разоў ударыў бітай па галаве.

Цяпер хлопец затрыманы, дзяўчына шпіталізавана з траўмай галавы ў бальніцу.

Вядома, што хлопца завуць Яўген Канавальчук. Яму 29. Вырас, жыў і працаваў у Дзівіне (Кобрынскі раён).

«Працаваў кіроўцам на нейкім прадпрыемстве. Не судзімы, асабліва алкаголем не захапляўся… Ён сірата, мае сястру, бацькі загінулі. Выхоўвала яго бабуля, — распавёў «Нашай Ніве» знаёмы Яўгена. — Ён увогуле нармальны хлопец, але тут яго нешта «завярнула».

Пацярпелай Лізе С. 21 год. Дзяўчына таксама родам з Дзівіна. Яна скончыла Палескі дзяржуніверсітэт, пасля жыла і працавала ў Брэсце ў адным з банкаў.

Раней Ліза сустракалася з Яўгенам Канавальчуком, але пасля яны разышліся. Верагодна, рамантычныя пачуцці маглі падштурхнуць хлопца на яго ўчынак.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930