Даслаць навіну
Знайсці
30.09.2019 / 14:02 12

Жанчына, што атруцілася грыбамі ў Кобрыне: Выйшла з бальніцы, нарасціла вейкі, зрабіла пазногці

Марыя Любімава — гераіня сумна вядомай гісторыі аб тым, як маладая сям’я з Кобрына атруцілася грыбамі. Яе муж памёр, а яна выпісалася з бальніцы і паступова вяртаецца да нармальнага жыцця.

Цяпер, расказвае Марыя, нармальнае жыццё — гэта абследаванні штотыдзень і 20 таблетак штодзень.

«А сыночку, Мірчыку, які яшчэ пакуль знаходзіцца ў бальніцы з маёй мамай, яшчэ больш таблетак выпісалі. Неабходна прымаць лекі супраць непрыняцця печані арганізмам, для разрэджвання крыві, для змяншэння кіслотнасці ў страўніку, для прафілактыкі лёгачнай інфекцыі, некаторыя гармоны. І гэтыя лекі неабходна прымаць паўгода, пасля — па выніках аналізаў. Пры гэтым кожны тыдзень неабходна ездзіць з Кобрына ў Мінск на абследванні. Да таго ж мне нельга падымаць нічога цяжкага і трэба ўвесь час насіць бандаж», — расказвае Марыя Любімава.

Калі жанчына выпісвалася з бальніцы, ёй далі памятку, што можна есці пасля трансплантацыі.

«Фактычна мне можна есці адны супы. Нельга ні шакаладу, ні кавы, ні памідораў. Вядома, нічога тлустага, вэнджанага, вострага. Ні кансерваў, ні соусаў. Але ўсё, што ні робіцца, да лепшага. Я за час у бальніцы схуднела на 10 кілаграмаў», — расказвае Марыя.

Марыя расказвае, што яшчэ дрэнна сябе адчувае: баліць страўнік, цяжка падоўгу хадзіць, немагчыма падымацца па лесвіцы. Але пасля бальніцы ёй захацелася простых чалавечых радасцяў.

На адным пазногці напісана: «Мне пашанцавала». 

«Я нарасціла вейкі, зрабіла пазногці. На выходныя прыходзілі адведаць сяброўкі. Пасля гэтай гісторыі мы сталі яшчэ больш блізкімі. Прынеслі мне ёгурт, цяпер жа я на правільным харчаванні. Замаўлялі піцу. І смех, і грэх. Хоць я і прасіла без грыбоў, але адна з грыбамі ўсё ж трапілася. Ды мне што, мне ўсё адно цяпер яе можна толькі нюхаць», — кажа Марыя.

 

Наталля Тур

0
Pcholkin / адказаць
01.10.2019 / 22:49
нарасціла вейкі

Мазгі б ёй нарасціць...
0
Sigizmund / адказаць
01.10.2019 / 23:13
Самое популярное ругательство у граждан Польши!?
0
Ну что сказать / адказаць
02.10.2019 / 23:00
хамса, сейчас назначит пенсию по случаю потери кормильца на ребенка и на себя, как супругу, занятую уходом за ребенком умершего кормильца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31