Даслаць навіну
Знайсці
29.09.2019 / 15:41 15

Ілан Маск прэзентаваў прататып шматразовага касмічнага карабля для каланізацыі Марса. Палёт ужо праз два месяцы

Павялічыць выяву

@SpaceX

Заснавальнік амерыканскай кампаніі SpaceX Ілан Маск прэзентаваў прататып шматразовага касмічнага карабля, здольнага перавозіць грузы і касманаўтаў на Марс і Месяц. Прэзентацыя трансліравалася анлайн у афіцыйным Twitter-акаўнце кампаніі.

Касмічны апарат атрымаў назву Starship. Яго даўжыня — 50 метраў, а маса без уліку паліва і грузу — каля 120 тон. Падчас прэзентацыі Маск заявіў, што Starship, здольны перавозіць да 100 чалавек, можа стаць асновай для каланізацыі Марса і Месяца.

Паводле Маска, першы палёт карабля адбудзецца ў найбліжэйшыя два месяцы. Ракета падымецца на вышыню амаль у 20 кіламетраў і праз некаторы час вернецца на Зямлю.

«Гэта гучыць як вар'яцтва, але я думаю, што мы паспрабуем выйсці на арбіту менш як за шэсць месяцаў», — сказаў Маск. Пасадка Starship уяўляе сабой кантраляванае падзенне — карабель пераварочваецца незадоўга да прызямлення, дадаў ён.

Плануецца, што пасля ўсіх выпрабаванняў карабель зможа праводзіць на арбіце да двух месяцаў. У SpaceX таксама заявілі, што Starship — «самая магутная ракета ў гісторыі».

Starship з'яўляецца другой ступенню стваранай SpaceX шматразовай касмічнай транспартнай сістэмы BFR. Другая ступень атрымае шэсць рухавікоў Raptor, першая — 31. Raptor працуе на метане і кіслародзе. У шматразовым варыянце сістэма BFR разлічана на вывядзенне на калязямную арбіту да 150 тон карыснай нагрузкі і вяртанне на Зямлю да 50 тон, а таксама камфортную транспарціроўку да 100 чалавек (па двое-трое ў каюце) да Месяца і Марса. Сістэма паляціць у 2022 годзе.

NN.by

9
Юзік Крулеўскі / адказаць
29.09.2019 / 22:38
А што Маск забыўся на тым Марсе. Магнітасферы няма, значыць усе высілкі адрадзіць атмасферу -- марныя! Дратамі ці што обмотваць увесь марсіянскі глёбус ды ток пусціць? Яшчэ і радыяцыя. Чэлес завяне! Ну й паспрабуй дабегчы ў скафандры, калі на Сонцы здарыцца выкід, да сховішча! А калі прыспічыць папісаць, ды й крый, Божа, панос -- што рабіць!
1
Ёпрст / адказаць
30.09.2019 / 00:21
Калязямная арбіта праходзіць на высаце 200 км, а не 20 км. Памылка у артыкуле!
0
Жвір / адказаць
30.09.2019 / 17:40
Юзік Крулеўскі
А што Маск забыўся на тым Марсе.
Не што, а каго... Аэліту ! Вось Вы, ці хацелі б адымець Аэліту ? Хацелі б ? Вось і Маск хоча !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31