Знайсці
29.09.2019 / 11:0616РусŁacБел

На фэсце дранікаў у Магілёве з'елі паўтоны бульбы і затапталі вялізнага каларадскага жука ФОТЫ

На фестывалі Dranikfest ў Магілёве з'елі паўтоны бульбы ў выглядзе дранікаў. І па традыцыі затапталі вялізнага каларадскага жука — дакладней, яго муляж, перадае TUT.BY.

На фестывалі, які адбыўся 28 верасня, танцавалі беларускія танцы, спявалі беларускія песні і выбралі месца ў Магілёве, дзе гатуюць самыя смачныя дранікі.

«Гэта свята беларускай нацыянальнай кухні і культуры. Хоць дранікі — у аснове свята», — распавёў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятываў Юрый Стукалаў.

Пяты па ліку фестываль наведалі не менш за 10 тысяч чалавек.

Сёлета спаборнічалі шэсць каманд, якія пяклі дранікі па самых розных рэцэпты. Напрыклад, каманда Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання згатавала на ацэнку журы «вежу» з дранікаў, якія сімвалізуюць розныя краіны. Паводле іх задумкі, калі ў традыцыйнае цеста для дранікаў дадаць пятрушку, кроп і шпінат, дранікі будуць зялёнага колеру, які сімвалізуе лясную Беларусь.

У цеста для «польскіх» дранікаў дадалі грыбоў, для «нямецкіх» — шмат цыбулі, для «сербскіх» — мясных прыпраў. Для «літоўскіх» дранікаў дадалі ў цеста маянэз і яйка. Склалі ўсе пяць розных дранікаў горкай. Каб праслаіць іх студэнты, праўда, прыдумалі адмысловы соус з мушкатовым арэхам. І пасыпалі ўсё сырам. Гатова!

Але прэмію «Залатая тарка» за самыя смачныя дранікі ў горадзе журы прысудзіла Рэстаран «Бар XIX стагоддзе».

А ў канцы свята госці традыцыйна затапталі муляж каларадскага жука, каб наступны год быў багатым на ўраджай бульбы і ў Магілёве зноў прайшоў Dranikfest, ужо шосты па ліку. Арганізатары спадзяюцца зрабіць гэты фестываль міжнародным.

Фота Мірона Клімовіча, TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930