Знайсці
27.09.2019 / 16:226РусŁacБел

Казахстан не хоча, каб Беларусь займалася рээкспартам яго нафты

Казахстан мае намер падпісаць дагавор з Беларуссю аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў да канца 2019 года. Пра гэта паведаміў журналістам у пятніцу віцэ-міністр энергетыкі Казахстана Асет Магаўаў, паведамляе ТАСС.

«Агулам тэкст пагаднення, я думаю, узгоднены паміж двума галіновымі міністэрствамі і «Белнафтахімам». Засталіся два пытанні. Адно з іх датычыцца абавязацельстваў беларускага боку па тым, што не будзе рээкспарту. Ёсць пытанне, што нашы нафтапрадукты не павінны далей у трэція краіны сыходзіць або нафтапрадукты, выпрацаваныя з нашай нафты, павінны быць для ўнутранага спажывання», — растлумачыў віцэ-міністр.

Ён адзначыў, што другі момант, які цяпер узгадняюць — гэта час уступлення пагаднення ў сілу. «Улічваючы, што гэтыя два пытанні яшчэ не знятыя, я думаю, у кастрычніку мы не паспеем падпісаць [пагадненне], таму што дастаткова працяглыя працэдуры ўнутранага ўзгаднення», - удакладніў Магаўаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930