Знайсці
27.09.2019 / 08:543РусŁacБел

У Катары — ЧС па лёгкай атлетыцы. Праз нечуваную спёку спаборніцтвы будуць позна вечарам, а марафон наогул у 23.59!

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сёння стартуе ў сталіцы Катара горадзе Доха. Беларусь дэлегавала на турнір 30 атлетаў, зазначае БелТА.

З-за цяжкай спёкі арганізатары адмовіліся ад ранішніх сесій, таму спаборніцтвы будуць пачынацца вечарам. У пятніцу ў Катары +34 (па адчуваннях +41), ноччу будзе +32.

Сёння пачнуцца кваліфікацыі ў скачках з шастом, у вышыню, кіданні молата.

А жаночы марафон стартуе наогул у 23:59 (мясцовы час супадае з мінскім)! Медальныя надзеі беларусаў звязаныя з выступам Вольгі Мазуронак, Настассі Івановай і Святланы Кудзеліч.

Таксама ў складзе зборнай Беларусі — Таццяна Халадовіч (кап'ё), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Эльвіра Герман (100 м з бар'ерамі) і Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню).

На ЧС у Пекіне-2015 беларусы выйгралі залаты і бронзавы медалі, а ў Лондане-2017 засталіся без узнагарод. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930