Знайсці
26.09.2019 / 09:532РусŁacБел

Баец MMA памерла ў 32 гады

Фота з фэйсбука

Амерыканская баец змешанага стылю (MMA) Кэці Колінс памерла ва ўзросце 32 гадоў. Пра гэта паведамляе MMA Junkie.

Смерць Колінс стала следствам анеўрызмы галаўнога мозгу. Стан спартсменкі пагоршыўся 20 верасня, пасля чаго ў яе здарыўся інсульт і некалькі прыпадкаў. Амерыканкі не стала 25 верасня. Колінс выхоўвала двух дзяцей. Пра смерць байца паведаміў яе трэнер Джэй Ці Цілі.

«Я заўсёды ганарыўся табой, Кэці. Мы зрабілі гэта. Для мяне было гонарам дапамагаць табе жыць сваёй марай. Ні на што б не прамяняў гэтыя гады. Буду сумаваць па табе», — напісаў Цілі на сваёй старонцы ў Facebook.

Свой апошні паядынак Колінс правяла ў чэрвені 2018 года. 

Усяго за кар'еру Колінс атрымала сем перамог і пацярпела пяць паразаў. Амерыканка выступала пад мянушкай «Чырвоны дракон».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930