Даслаць навіну
Знайсці
56
Жвір / адказаць
25.09.2019 / 15:28
Дзякую спадару Марціновічу.
61
меркаванне / адказаць
25.09.2019 / 15:35
Паглядзім, што ты асабіста гатовы будзеш зрабіць (а не толькі палка напісаць), і да якога выніку не адступаць, каб  ў ліпені наступнага года" ўскласьці кветкі на магілу Яські з-пад Вільні ў Мінску ля святога Роха". Пакуль у часы лукашысцкага рэжыма людзей учынкаў было нашмат менш людзей дэкларацый. 
https://nn.by/?c=ar&i=237997
49
Танчык / адказаць
25.09.2019 / 15:46
Не проста дзякуй, а ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ! 
Калі нехта (хай сабе і паважаны) называе гэту тэму "грымець косткамі", неяк цяжка яго зразумець.Пасля такіх "аргументаў" напрошваецца радыкальны вывад: гаварыць супраць вяртання Каліноўскага - гэта не паважаць сваю Радзіму, сваю гісторыю і яе сапраўдных герояў. Нават - адмаўляцца ад сваей гісторыі. 
40
Ліцьвін металіст / адказаць
25.09.2019 / 15:54
Марціновіч балабол і ў такіх сурʼёзных пытаньнях лепш слухаць больш дальнабачных людзей, тагож Дубаўца ці Пазьняка. Ну і той факт што ініцыятыва ад літоўскіх нацыяналістаў сыходзіць, мусіць навесьці ўжо на думку, бо ўсе дасьведчаныя добра ведаюць як гэтыя нацыяналісты "добра" ставяцца да беларусаў. І той факт,што яны самі заявілі, калі аддадуць Каліноўскага ўсе надпісы па-беларуску зь іншых надмагільляў прыбяруць таксама мусіць навесьці на пэўныя думкі.
30
Ганна К. / адказаць
25.09.2019 / 16:00
Канешне, у нас, якія тут могуць быць размовы?

32
Максим / адказаць
25.09.2019 / 16:00
Он хочет выгнать литвин с Литвы, потому что они не хотят быть белорусами?
34
Паляк з Польшчы / адказаць
25.09.2019 / 16:04
Wincenty Kalinowski był dowódcą powstania na całej Litwie. W tym Powstaniu walczyli, Litwini, Polacy, a także Białorusini - chłopi z Litwy, których Kalinowski lubił i wspierał i do których przemówił w Listach spod szubienicy. Myślę jednak, że Kalinowski walczył o wolnosć dla całego WKL, tak jak przed 1795, a nie tylko o wolną Białoruś. Nie wszyscy powstańcy na Litwie uważali się za Białorusinów. Zresztą z tego co wiem nazwa 'Białorusin' pojawiła się za czasów Katarzyny II. Wcześniej wszyscy byli Litwinami bądź Polakami, a Biała Ruś była krainą obejmującą tylko część dzisiejszej Białorusi
63
Valadzimir / адказаць
25.09.2019 / 16:45
Узьнікла вялікае падазрэньне, што "нехта" вось такім хітрым спосабам хоча "падкінуць" беларусам Каліноўскага ў якасьці...  беларускага "Бандэры" - як сімвал і сьцяг "нацыянал-патрыятычнай" нянавісьці да Расеі, - каб усё ж такі раскруціць тут напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў правакацыйна-фэйкавы "беларускі майдан", які потым будзе пасьпяхова разгромлены, а у адказ будзе арганізаваны аб'яднальны рэфэрэндум. Бо неяк падазрона ўсё сышлося - чатыры дні таму на перапоўненай "Минскарене", на фоне ўзьнятых рук, скакаў і рваў на сабе майку "майданаўскі салавей" Вакарчук, а сёньня зусім не "нацыяналістычная" Ганна Шаркунова раптам абнародвала сваё выкананьне... "гімна Майдану" "Воины света"!
6
Скураныя крылы / адказаць
25.09.2019 / 16:56
Столькі розных меркаванняў, Кастусь мабыць ужо перавярнуўся. І, магчыма, пры гэтым падумаў: калі ж нарэшце прыйдзе ў вашыя галовы розум ды навука, а ў вашыя сэрцы мая справа?

30
Грязный Гарри / адказаць
25.09.2019 / 17:07
Ліцьвін металіст,где Ваши Дубовец и Позняк7 Где мне.белорусу,хоть и наполовину с русской кровью пожать в Беларуси их мужественные руки? Мартинович сказал то,что эти "упырхлики" и те,кто сейчас с напыщенным видом стоят по городам и весям,собирая подписи для выдвижения себя любимых в лукашенковский клозет имени Ермошиной,никогда ему не простят.Бо праўда ў вочы коле...Лично я подписываюсь под каждым прочитанным словом Виктора.
53
гоблін / адказаць
25.09.2019 / 17:08
Простите, модератор, вам так нужно, чтоб у ваших читателей кровь из глаз шла? Это выше что за поток сознания на польском? Давайте гоблен на грузинском тут писать будет? Вы удалите и мну поймёт почему. Почему же эту осадницкую ересь не удаляете?
7
счётчик Гейгера / адказаць
25.09.2019 / 17:23
гоблін,нужно знать Язык соседей , мне всё понятно...
В органах невидимого фронта об этом просто обязаны знать...

35
Алёша / адказаць
25.09.2019 / 17:24
Вильня - наш город. От Минска менее 200 км. Чего прах ворошить? Совок с железным занавесом из голов не выветрился?
10
Мік-Цвік / адказаць
25.09.2019 / 17:41
Паляк з Польшчы, вось што вы зноў у агарод лезеце! са сваім шавінізмам да ўсяго беларускага! Дай вам волю, вы ўсё нашае рассунеце! Дык хаця б логіку нейкую мелі!а то адразу кажаце, што ў паўстанні былі палякі, літвіны і беларусы-хлопы(ну вядома ж, як без гэтага клішэ), а потым прыканцы вярзеце, што беларусіны(прыдуманыя Кацярынай),усе былі літвінамі, і дапаўняецца, то бок палякамі! Як з вамі далей гаварыць? Галаву можна зламаць))) І яшчэ пёрл ад вас-Каліноўскі думаў пра вольнасць усяго ВКЛ, як да 1795! У вас і з гісторыяй праблемы ці вы на Каліноўскага хочаце перакласці? Перад 1795 засталася траціна вольнага Княства! За такое ён стаяў? Ці можа ўсё ж за ВКЛ у межах да 1772?! Як кажуць,"вучыце матчасць"
12
Бліскавіца / адказаць
25.09.2019 / 18:50
Вы мне адкажыце вось што: як Каліноўскі звязаны з Менскам? Ён тут жыў, змагаўся, хадзіў у касцёл Святога Роха? Калі і хаваць яго ў Беларусі, то ў Свіслачы, побач з братам. Калі б сталіцу ў Магілёў перанеслі - прапанавалі б хаваць у Магілёве?
5
хамса / адказаць
25.09.2019 / 19:02
>ад Каліноўскага таксама адмаўляецца.
чаму адразу адмаўляецца.. гэта можа тыя, хто супраць пахавання ў Вільні, ад Вільні адмаўляюцца?
18
Цетка Алена / адказаць
25.09.2019 / 19:25
Падтрымлiваю.
26
ўўў / адказаць
25.09.2019 / 20:10
У менску або свіслачы не важна, галоўнае каб у нашай краіне
11
Міхась М / адказаць
25.09.2019 / 20:42
У нашых продкаў быў і есць звычай -хаваць  там дзе нарадзіўся, побач з татм, з маці,  з дзядамі і іпрадзедамі. Нават памінальнае свята нябожчыкаў завецца дзяды. Чаму Мінск, У Кастуся ёсць месца ў Якушоўке ў Свіслачскім раёне дзе ен жыў і вучыўся,  дзе пахаваны яго брат, дзе быщ фалварак. Чаму Менск, чаму касцёл Роха,  ну не к сялу ні к мястэчку...
4
Рэха / адказаць
25.09.2019 / 21:33
Ёсць словы самога Кастуся калі яго можна будзе пахаваць на Беларусі і ня трэба трызніць.
11
Войт / адказаць
25.09.2019 / 23:57
Паважаны Віктар, маеце рацыю, але.... Чаму Летувісы хочуць пазбавіцца ад Каліноўскага? Таму што хочуць прыбраць паступова усё Беларускае з Вільні. А Каліноўскі адзін з сімвалаў Беларусі, і ен у Вільні, і Вільня таксама Беларуская. Ен там жыў, змагаўся, загінуў. І павінен там быць пахаваны! Ніхто не адмаўляецца ад Каліноўскага, алеж і памятаем пра Вільню. Памятаем , як яна апынулася у Летувісаў. А яны хочуць гэтуя памяць па ціху, па крыху зьнішчыць. Ня слухалі Кастуся беларусы у тыя часы, дык паслухайце Зянона зараз. Кастусь тады пачаў- Зянон у нашыя часы здабыў незалежнасць! Калі - некалі трэба эмоцыі свае прытушыць, і паслухаць і рабіць разам адну справу. Есць прарокі. Няхто не аспрычвае зараз межаў, але што будзе праз 100-200-500 гадоў? А Кастусь там, чакае нас!
0
Войт / адказаць
26.09.2019 / 00:00
[Рэд. - выдалена]
8
Лявон Баршчэўскі / адказаць
26.09.2019 / 08:37
мы, Віктар, жывём у Беларусі, каб вучыць тут дзяцей і моладзь размаўляць, пісаць, чытаць (у т.л.Вашы кнігі) і думаць па-беларуску, але ў краіне кіруюць людзі, якія ўсё гэта ненавідзяць ці, як мінімум, да гэтага абыякавыя. На жаль, пахаваньне гістарычнай асобы тут немагчымае без удзелу тых, хто кіруе. Шкада, што трэба тлумачыць элемэнтарныя рэчы.
Шкада, што вы забылі гісторыю з шыльдай у гонар БНР...
17
Жвір / адказаць
26.09.2019 / 09:34
Лявон Баршчэўскі, які ж вы, прабачце, закамянеўшы... 
8
Козік / адказаць
26.09.2019 / 10:17
Сапраўды, гісторыя з шыльдай БНР паказвае сапраўдны "твар" акупацыйнага рэжыму.  Таму і ў гэтай справе яны будуць гадзіць па-максімуму.  Не забываймася і пра Курапаты, дзе яны таксама гадзяць як могуць...  Таму, на маю думку, Каліноўскага трэба перапахаваць у Вільні разам са сваімі жаўнерамі.  Хто захоча, той заўсёды адведае яго там.  Такім чынам Вільня стане яшчэ больш беларускім горадам.
16
Жвір / адказаць
26.09.2019 / 10:22
Лявон Баршчэўскі,
Шкада, што трэба тлумачыць элемэнтарныя рэчы.
А помнік М.Багдановічу, да якога Вы кветкі носіце, ні не без удзелу камуністычнай (то бок антыбеларускай) улады быў усталяваны ў 1985-м годзе ? Дык ён Вам пра Кодэкс будаўніка камунізма нагадвае, ці нешта іншае ў розуме ды ў душы абуджае ???
11
Той самы / адказаць
26.09.2019 / 10:24
Віктар, Вам трэба вучыцца, але вучыцца не ў Зісера і Алексіевіч, бо атрымліваецца звычайная мешаніна перакананьняў, як у таго ж Дынько...

7
Жвір / адказаць
26.09.2019 / 10:49
Пройдзе час, ня будзе гэтай улады, нікому ня будзе цікава, як гэта адбылося, застанецца сутнасьць, гісторыя, памяць, пашана, усё самае важнае. У адваротным выпадку застанецца вашая абыякавасьць, адмова ды проста імпатэнцыя...
7
Лявон Баршчэўскі / адказаць
26.09.2019 / 11:18
Жвір,

дык вось няхай улада пакажа, што яна сасьпела для ўсталяваньня помніка Каліноўскаму ў Менску. Толькі я чамусьці ўпэўнены, што не пакажа...
А парэшткі і Багдановіча, і Каліноўскага няхай застаюцца там, дзе яны памерлі.
Каліноўскі падпісваўся словамі "Яська-гаспадар з-пад Вільні, а Багдановіч напісаў пра Ялту: "Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю..."
Я паважаю пазіцыю іншых людзей (Валер Булгакаў, прыкладам, лічыць, што я ці Зянон Пазьняк "людзі без палітычнага мысьленьня"). але лічу, што пазіцыя тых, хто супраць зрыву нармальнага перапахаваньня Каліноўскага, мацнейшая. Учора меў размову са знакамітым беластоцкім гісторыкам Алегам Латышонкам - ён, напрыклад, таксама падтрымлівае мае аргумэнты.
4
Козік / адказаць
26.09.2019 / 11:27
Сьпіс лідэраў і ўдзельнікаў паўстаньня, забітых на загад расейскай акупацыйнай адміністрацыі. У дужках — узрост на момант сьмерці:
Канстанцін Вінцэнт Каліноўскі (26), сын Сымона, м. н. Мастаўляны Ваўкавыскага павету
Зыгмунт Серакоўскі (36), сын Ігната і Фартунаты, м. н. Валынь
Баляслаў Колышка (25), сын Вінцэнта і Апалёніі, н. Карманішкі Лідзкага павету
Станіслаў Ішора (24), сын Станіслава і Марыі, сьвятар у Жалудку Лідзкага павету
Раймунд Зямацкі (53), сын Андрэя, пробашч у Ваверцы Лідзкага павету
Юзаф Раўкоўскі (36), сын Тэафана, Мілюнцы Ашмянскага павету
Аляксандар Раўкоўскі (27), сын Тэафана, Мілюнцы Ашмянскага павету
Альбэрт Лясковіч (23), сын Фэлікса (Францішка?) і Зоф’і, н. Голдава Лідзкага
Цітус Далеўскі (23), сын Аляксандра, м. н. Кункулка Лідзкага павету
Юльян Лясьнеўскі (31), сын Паўла, аканом у Вялікім Мажэйкаве Лідзкага павету, н. Варшава
Караль Сіповіч (19), м. н. Вільня
Казімер Сычук (Сацэвіч) (36), сын Адама, Вільня
Ігнат Здановіч (23), сын Аляксандра і Эміліі, Вільня
Якуб Чэхан (Чэхановіч, Цехановіч) (40), Вільня
Уладзіслаў Нікаляй (26), сын Фрыдэрыка і Зоф’і, зь лютаранскай шляхты Віленскай губ.
Генрык Макавецкі (27), сын Генрыка, харужы корпусу лясьнічых, м. н. Магілёўская губэрня
Эдвард Чаплінскі, вучань аптэкара, з Панявескага павету
Юзаф Яблонскі (20), сын Караля, м. н. Ломжа
Ян Бянькоўскі (26), сын Тамаша, фэльчар, м. н. Варшава
Мечыслаў Дарманоўскі (27), Варшава
Ян Марчэўскі (24), вучань фэльчара, м. н. мястэчка Рава, Каралеўства Польскае

Каліноўскі ляжаў і павінен ляжаць разам са сваімі жаўнерамі.  Гляньце на спіс.  Гэта ўсё нашы змагары.  І як іх аддзяліць адзін ад аднаго?
11
Жвір / адказаць
26.09.2019 / 14:01
Лявон Баршчэўскі, з часам яго там зробяць Калінаўскасам, як шмат каго з дзеячоў беларускай гісторыі, выхаласьцяць ды перапішуць і падзеі, і мэты, і сэнс, як заўжды рабілі, іншых прэцэдэнтаў не было... Цераз якіх 50 гадоў нікога ня будзе цікавіць пазыцыя Латышонка й Булгакава. А зь беларусаў будуць сьмяяцца, у твар, як сьмяюцца зараз...

 Ведаеце, што адказала адна жамойтка-экскурсавод на заўвагу пра абсалютна непраўдзівы расказ ? Яна спытала, ціпа, Вы хто ? Пачула, што беларус і канстатавала, маўляў, дык вось, спадар беларус, вы сваю гісторыю праспалі, таму слухайце нашу ды маўчыце... Амаль што слова ў слова Вам пераказваю... Каго мне з гэткім фактам віншаваць, каму дзячыць ? Латышонку ? Вам ? Булгакаву ? Не ! віншаваць мне трэба тых, хто займаўся ды пісаў гісторыю ў Беларусі 50 гадоў таму, а Вам з Латышонкам ды Булгакавым, іншыя падзяку выкажуць, праз наступныя 50 гадоў... 
15
Арагорн / адказаць
26.09.2019 / 22:22
Марціновіч, Жвір і падобнае, ваша шматслоўе засмучае. Ваш бы імпэт самалюбаваньня ў публічнай прасторы ды ў люстэрка вашага ж фальшывага ура-патрыятызму. Кастусь Каліноўскі жыве ў Вільні, Лявон Баршчэўскі жыве ў Менску, а Зянон Пазьняк - у Амэрыцы. Усе яны Героі менавіта беларускай Беларусі. А вы хто? Ваша прымітыўная аргумэнтацыя не вытрымлівае ніякае крытыкі. Прэч з дарогі, жабы ў каляіне, жывы Кастусь Каліноўскі ідзе!
11
Максим / адказаць
27.09.2019 / 02:03
Жвір, я представляю, что ты там наговорил литовскому экскурсоводу, учитывая, как ты тут Булаховича обвинял в оккупации «страны». А если предположить, что и литовский «историк» наш польский вильно считает не лИтвой, а жамотью- то у вас там адский трэш случился. Удивляюсь даже, почему мы поляки в этом опять не виноваты?
1
Козік / адказаць
28.09.2019 / 09:30
>...Удивляюсь даже, почему мы поляки в этом опять не виноваты?

Які ж ты паляк?  Ты звычайны маскоўскі засланец, які атрымвае ўзнагароду за колькасць выпрадукаванага лайна ў асяродку нармальных грамадзян.  Пішы па-польску, не саромейся...

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера