Даслаць навіну
Знайсці
25.09.2019 / 08:46 11

Сёння пройдуць тры гульні чэмпіянату Беларусі па футболе, сярод якіх сапраўдны матч года — ПРАГНОЗЫ

У Мазыры, Гарадзеі і Брэсце сёння адбудуцца тры матчы вышэйшай лігі. Яны мусілі прайсці летам, але праз еўракубкі былі перанесеныя на канец верасня. Разам з Букмекерскай канторай Марафон раскажам, што цікавага нас чакае ў гэтых гульнях.

Безумоўна, асноўная ўвага заўзятараў будзе прыцягнута да падзей у Брэсце, дзе «Дынама» прыме БАТЭ. Берасцейцы на пяць балаў пакуль апярэджваюць барысаўцаў (у БАТЭ ёсць гульня ў запасе), таму патэнцыйную паразу «жоўта-сініх» шмат хто будзе расцэньваць як капітуляцыю шматгадовага гегемона.

Але ў верасні забіваць інтрыгу не варта. Бо, па-першае, наперадзе яшчэ восем тураў, а, па-другое, на пяты наступае «Шахцёр», які не супраць працягнуць сваю васьміматчавую выйгрышную серыю і скарыстацца няўдачамі канкурэнтаў.

Цяпер пра кожны з трох матчаў больш падрабязна.

«Славія» — «Віцебск»

Што мазырчукі, што віцебчукі перажываюць не найлепшыя часы. У «Славіі» адна перамога ў апошніх дзесяці турах, у «Віцебска» — дзве, адна з якіх тэхнічная. 

Няглядзечы на няўдачы, турнірнае становішча абодвух клубаў не катастрафічнае — можна сезон скончыць у сярэдзіне табліцы. Для гэтага трэба пачаць перамагаць.

Прагноз «НН»: А як пачаць перамагаць, калі ў «Віцебска» вялікія праблемы ў атацы? Лагічна спрагназаваць тотал, меншы за 2.5.

«Гарадзея» — «Шахцёр»

У мінулую пятніцу «Гарадзея» дома прымала берасцейцаў і не змагла адабраць балы ў лідараў табліцы.

Цяпер у Нясвіжскі раён едзе чарговы фаварыт, які ў мінулыя выходныя разграміў «Віцебск» з лікам 4:0. Прытым першыя два мячы былі забітыя ўжо на першых хвілінах гульні.

Прагноз «НН»: Перамога «Шахцёра».

«Дынама-Брэст» — БАТЭ

Берасцейцы на старце сезона забралі ў БАТЭ Суперкубак, а потым яшчэ перамаглі ў трэцім туры, перахапіўшы статус галоўнага раздражняльніка барысаўцаў у мінскага «Дынама».

Павялічыць выяву

Гульцы «Дынама» святкуюць перамогу ў Барысаве. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

За «Дынама» ў гэтым матчы — атакуючы патэнцыял і нестабільнасць брамніцкай пазіцыі БАТЭ (Чычкан і Чэрнік не змаглі паўнавартасна замяніць траўмаванага Шчарбіцкага). За БАТЭ — досвед вырашальных матчаў, а таксама праблемы ў абароне «Дынама» (да траўмы Дуартэ дадалася дыскваліфікацыя Вітуса).

Летась у Брэсце каманды выдалі вогненны матч з мноствам небяспечных момантаў, які скончыўся перамогай БАТЭ. Няхай і сёння будзе настолькі ж спякотна і пераможа мацнейшы.

Прагноз «НН»: Мяркуем, што абедзве каманды змогуць адзначыцца. Не бяромся вызначыць пераможцу, таму тотал, большы за 2.5.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

1
самый Серый / адказаць
25.09.2019 / 14:10
толькі беларускія футбольныя чыноўнікі і функцыянеры дадумаліся перанесці "гульню года" на вечар працоўнага дня і яшчэ на сераду. 
4
Терра Нова / адказаць
25.09.2019 / 15:18
Батэ по-любому руллииит!!!
0
вусцішны троль / адказаць
25.09.2019 / 16:04
Спартовец, так, БелКласіка)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31