Знайсці
24.09.2019 / 12:375РусŁacБел

«Ветліва павітаўся, схапіў за валасы і пацягнуў». Як у Полацку 49-гадовая жанчына адбілася ад гвалтаўніка

У Полацку затрымалі 25-гадовага мужчыну, якога падазраюць у замаху на згвалтаванне. Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Марыненка, дзе размешчаны некалькі інтэрнатаў. 49-гадовая палачанка ішла на прыпынак грамадскага транспарту, калі на яе напаў невядомы, піша kp.by

— Цвярозы, ахайна апрануты мужчына падышоў да жанчыны і ветліва павітаўся. Яна падумала, што ён хоча нешта спытаць, і прыпынілася. Тады мужчына схапіў яе за валасы і пацягнуў у бок цеплатрасы, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС Юлія Зайцава.

Жанчына не разгубілася і пачала крычаць і біць гвалтаўніка па чым папала. Ён адпусціў яе і збег.

Міліцыя ўстанавіла асобу нападніка. Ім аказаўся мясцовы жыхар, які працуе слесарам. Мужчына арыштаваны па падазрэнні ў замаху на згвалтаванне, распачата крымінальная справа. Яму можа пагражаць пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі. У Полацку апошнія дзесяць гадоў крымінальныя справы па факце згвалтавання не распачыналіся, адзначыла Юлія Зайцава.

Наталля Партоліна, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930