Знайсці
24.09.2019 / 12:055РусŁacБел

СМІ паведамілі пра пагрозу адхілення зборнай Расіі ад ЧС-2022 у Катары

Зборную Расіі могуць не дапусціць да чэмпіянату свету па футболе 2022 года ў Катары, паведамляе Newsweek. Адхіленне расійскіх спартоўцаў ад сусветнага першынства па футболе і іншых буйных міжнародных спаборніцтваў можа адбыцца ў тым выпадку, калі Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) дакажа змену звестак маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі перад іх перадачай экспертам арганізацыі, піша РБК.

У панядзелак WADA запусціла ў паскораным парадку працэдуру прызнання Расійскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) не адпаведным свайму кодэксу. Міжнароднае агенцтва пайшло на гэты крок пасля таго, як выявіла, што дадзеныя маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, перададзеныя яму расійскім бокам у студзені, адрозніваюцца ад тых, якія раней падаў інфарматар.

Перадача дадзеных лабараторыі ў Маскве была адной з умоваў аднаўленне статусу РУСАДА, якое было ўхвалена ў верасні мінулага года. У дадзены момант Расіі далі тры тыдні на тое, каб даць тлумачэнне меркаваных парушэнняў і абвергнуць фальсіфікацыю дадзеных.

Па інфармацыі выдання The Telegraph, новы допінгавы скандал можа прывесці да адхілення зборнай Расіі ад летняй Алімпіяды 2020 года ў Токіа. У Алімпійскім камітэце Расіі пацвердзілі, што каманду могуць не дапусціць да Гульняў у тым выпадку, калі РУСАДА будзе пазбаўлена статусу.

Напярэдадні Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) адмовілася аднавіць статус Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ВФЛА), забараніўшы такім чынам расійскім спартсменам выступаць пад нацыянальным сцягам на маючым адбыцца ЧС у сталіцы Катара. Па словах кіраўніка рабочай групы па аднаўленні статусу ВФЛА Рунэ Андэрсана, на рашэнне IAAF паўплывалі падазрэнні WADA ў адрас Расіі ў новых антыдопінгавых парушэннях.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера