Знайсці
24.09.2019 / 10:07РусŁacБел

Стартап па распазнанні скурных захворванняў прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе

У Мінску адбыўся фінал беларускага этапу міжнароднага конкурсу стартапаў Seedstars World 2019. Журы прызнала лепшым стартапам Skinive — гэта платформа на штучным інтэлекце, якая дазваляе распазнаваць больш за 30 самых распаўсюджаных скурных хвароб, піша tut.by.

Фота: прэс-служба

Беларусь паставіла рэкорд па колькасці пададзеных заявак у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі: больш за 90 стартапаў запоўнілі рэгістрацыйныя формы на англійскай мове. Да публічнай абароны ў фінале былі дапушчаныя самыя падрыхтаваныя 11 стартапаў.

Skinive, як пераможца, адправіцца прадстаўляць Беларусь на рэгіянальны саміт у Нур-Султан, і ў выпадку поспеху, — на глабальны ў Швейцарыю, дзе галоўным прызам будуць інвестыцыі ў памеры ад 500 000 даляраў.

Другое месца заняў стартап GiveAway, які стварыў прыкладанне па бясплатным абмене рэчаў паміж карыстальнікамі. На трэцім месцы апынулася Ferret Video — платформа па стварэнні інтэрактыўных гульняў з любога відэа, у тым ліку стрымаў.

Раней было вядома пра телеграм-бот Skinive Bot. Гэта штучны інтэлект, які распазнае наватворы скуры і іх класіфікацыю.

Участак скуры, які выклікае падазрэнне, варта сфатаграфаваць на адлегласці да 10 сантыметраў, пры гэтым аб'ект на здымку павінен быць кантрасным і добра асветленых. Затым фота адпраўляюць телеграм-боту. Ён вызначае працэнт верагоднасці захворвання і рэкамендуе лекара, да якога трэба звярнуцца: касметолага, дэрматолага ці дерматаанколага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930