Знайсці
23.09.2019 / 22:553РусŁacБел

На Вілейшчыне дзіцё знайшло гранату часоў Другой сусветнай

Гэта здарылася ў нядзелю, 22 верасня, у вёсцы Карытніца Ільянскага сельсавета.

Дачнікі са сталіцы прыехалі на лецішча. Займаліся сельскагаспадарчымі справамі, а іх 11-гадовы сын гуляў.

Побач з участкам гаспадароў-мінчан ёсць яшчэ адзін участак. Там ніхто не жыве і стаіць закінуты хлеў.

Каля хлява хлопчык заўважыў падазроны металічны прадмет і паклікаў бацькоў.

Дарослыя патэлефанавалі ў РАУС, міліцыя выклікала сапёраў.

На месцы спецыялісты пацвердзілі, што знаходка — граната Ф-1 часоў Другой сусветнай вайны.

Гранату вывезлі і абясшкодзілі, расказалі карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» ў Вілейскім РАУС.

Па словах спецыялістаў, хлопчык ведаў, як выглядала граната. Заўважыў, што ў бацькі была парфума ў падобнай бутэльцы.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930