Даслаць навіну
Знайсці
23.09.2019 / 20:32 1

BMW вучыла ўладальнікаў матацыклаў у Мінску пазбягаць аварый

У Мінску прайшлі бясплатныя заняткі BMW Motorrad Academy. Аўтацэнтр «Аўтаідэя» сабраў разам уладальнікаў матацыклаў розных вытворцаў, каб навучыць пазбягаць аварый і правільна дзейнічаць у небяспечных сітуацыях. На месцы разабралі гучныя ДТЗ апошніх гадоў.

Курс накіраваны на засваенне навыкаў контраварыйнага кіравання. Майстэрства прышчапляў заснавальнік і кіраўнік «Моташколы №1» у Санкт-Пецярбургу, аўтар курсаў па навучанні ваджэнню матацыклаў BMW. Ён жа выступае галоўным інструктарам па контраварыйнай падрыхтоўцы мотабатальёнаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга.

Заняткі пачаліся з аналізу статыстыкі і прычын ДТЗ. Шмат часу адвялі пад навучанне навыкам кіравання. Таксама разабралі тыповыя дарожныя сітуацыі, у тым ліку аварыйныя. У прыватнасці, разгледзелі схемы праходжання паваротаў і скрыжаванняў. Заадно распавялі, як бяспечна перамяшчацца ў калоне і з пасажырам.

Інструктар паказаў асноўныя манеўры на навінцы гэтага года — спортбайку BMW R1250GS. Асобныя элементы Іван Панфілаў адпрацаваў на багеры BMW K1600B.

BMW Motorrad Academy збірае беларускіх матацыклістаў двойчы на год. Павышаць свае навыкі могуць усе ахвотыя. Для ўладальнікаў байкаў распрацавалі двухузроўневы курс з тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі.

«Цікавасць да матацыклаў сярод беларусаў толькі расце, так што мы ўносім свой уклад у павышэнне майстэрства іх уладальнікаў. BMW Motorrad Academy адкрыта для ўсіх ахвотных, незалежна ад маркі матацыкла. Перш за ўсё мы імкнёмся зрабіць так, каб аварый з удзелам матацыклаў было менш. Акрамя таго, на занятках можна навучыцца новым для сябе манеўрам і больш упэўнена адчуваць сябе за рулём», — адзначаюць у аўтацэнтры« Аўтаідэя».

0
Казік / адказаць
23.09.2019 / 23:56
Вельмі актуальна пісаць навіну пасля падзеі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31