Знайсці
23.09.2019 / 19:4722РусŁacБел

Ад Партыі БНФ на парламенцкія выбары ідуць 50 чалавек. Што гэта за людзі?

Партыя БНФ на з’ездзе, які адбыўся ў Мінску 21 верасня, вылучыла кандыдатамі ў дэпутаты пяцьдзясят чалавек. «НН» атрымала поўны спіс вылучэнцаў. Скажам па некалькі словаў пра кожнага з іх.

Што найбольш звяртае ўвагу, дык гэта той факт, што ад Партыі БНФ вырашылі вылучацца прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі», якія сёлета масава пайшлі на выбары. Прычым зроблена гэта, як у Мінску, гэтак і ў рэгіёнах.

Як патлумачыў нам старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, шмат хто з прадстаўнікоў «Еўрапейскай Беларусі» і раней быў сябрам арганізацыі, як, напрыклад, Максім Вінярскі ці Вольга Мікалайчык, але некаторыя ўступілі ў шэрагі арганізацыі акурат перад выбарамі.

Ірына Амельянчук (Брэсцкая-Цэнтральная акруга №2)

Інжынер-будаўнік, праваабаронца, кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы абароны жывёлаў.

Паліна Шарэнда-Панасюк (Брэсцкая-Памежная акруга №4)

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі». Выступала супраць будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага завода. Неаднаразова затрымлівалася. Рэпетытарка польскай мовы.

Мікалай Чарнавус (Баранавіцкая-Заходняя акруга №5)

Індывідуальны прадпрымальнік, даўно ў пратэстным руху.

Артур Сафін (Белавежская акруга №8)

Настаўнік з Маларыцкага раёна.

Аляксандр Ільінец (Віцебская-Горкаўская акруга №17)

Беспрацоўны, раней працаваў пекарам у краме «Веста».

Аляксей Гаўруцікаў (Віцебская-Чкалаўская акруга №18)

Юрыст, супрацоўнічае з Рухам «За Свабоду».

Уладзімір Сіманковіч (Віцебская-Чыгуначная акруга №19)

Яшчэ адзін прыхільнік Руху «За Свабоду».

Уладзімір Кійко (Віцебская-Кастрычніцкая акруга №20)

Даўні прыхільнік апазіцыі. Арганізоўваў у Віцебску святкаванне 100-годдзя БНР. Прадстаўнік Беларускага нацыянальнага кангрэса.

Кастусь Смолікаў (Гарадоцкая акруга №21)

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

Вольга Дамаскіна (Наваполацкая акруга №24)

Працавала раней у Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, адкуль была звольненая перад мінулымі выбарамі ў парламент. Цяпер працуе адміністратарам у салоне прыгажосці.

Дзмітрый Казлоў (Аршанская акруга №25)

Вядомы як ютуб-блогер «Шэры кот».

Арцём Касавараў (Гомельская-Юбілейная акруга №31)

Прадстаўнік «Моладзі БНФ». Вучыцца на географа ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны.

Васіль Раманаў (Гомельская-Сяльмашаўская акруга №32)

Доктар Гомельскай гарадской паліклінікі.

Тамара Зайцава (Калінкавіцкая акруга №41)

Вядомая ў Калінкавічах змагарка з карупцыяй, яе вылучэнне падтрымлівае Мікалай Статкевіч.

Міхаіл Бандарэнка (Мазырская акруга №42)

Слесар-мантажнік РУП «Мазырпрамбуд». Яшчэ адзін актывіст «Еўрапейскай Беларусі».

Дзмітрый Савіч (Светлагорская акруга №46)

Беспрацоўны, таксама прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі».

Вадзім Саранчукоў (Гродзенская-Цэнтральная акруга №51)

Намеснік старшыні Партыі БНФ, адказны за працу з рэгіёнамі. Рамеснік.

Максім Губарэвіч (Гродзенскай сельская акруга №53)

Спецыяліст па продажах у кампаніі «Сіці-Бел», якая займаецца продажам рухавікоў, рэдуктараў і г.д.

Сяргей Пантус (Лідская акруга №55)

Жыхар Бярозоўкі. Доўгі час адпрацаваў на шклозаводзе майстрам і брыгадзірам, але звольнены за палітычную дзейнасць. Працаваў на розных фірмах у Мінску.

Вітольд Ашурак (Нёманская акруга №56)

Будаўнік, вядомы ў Лідзе актывіст апазіцыі.

Мурат Мусаеў (Замкавая акруга №57)

Яшчэ адзін актывіст Партыі БНФ з Ліды.

Віктар Марчык (Слонімская акруга №58)

Раней працаваў на слонімскай птушкафабрыцы, цяпер вартаўнік у мясцовым лясгасе.

Сяргей Трафімчык (Шчучынская акруга №60)

Працаваў на шклозаводзе ў Бярозаўцы.

Павел Батуеў (Салігорская акруга №68)

Працуе ў Польшчы інжынерам па абслугоўванні вытворчых ліній на хімічным заводзе.

Андрэй Маркаў (Маладзечанская акруга №72)

Індывідуальны прадпрымальнік, прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі».

Аляксей Сюдак (Вілейская акруга №74)

Працаваў настаўнікам гісторыі ў вёсцы. Краязнаўца.

Ілля Дабратвор (Лагойская акруга №75)

Індывідуальны прадпрымальнік, журналіст. Супрацоўнічаў з шэрагам прарасійскіх інтэрнэт-СМІ. Шматдзетны бацька.

Валерый Рабцаў (Заслаўская акруга №77)

Беспрацоўны, абаронца Курапатаў.

Арсень Чыгір (Бабруйская-Першамайская акруга №79)

Рабочы фабрыкі «Чырвоны харчавік». На мінулых выбарах ішоў як прадстаўнік БХД.

Валерый Каранкевіч (Крычаўская акруга №83)

Быў нават намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама, кіраваў аграпрамысловым аб’яднаннем. Цяпер пенсіянер.

Сяргей Фамін (Магілёўская-Ленінская акруга №84)

Афіцыйна беспрацоўны, праваабаронца, актыўнічае ў прафсаюзных руху.

Надзея Салаўёва (Магілёўская-Цэнтральная акруга №85)

Маці Ялінкі Салаўёвай, якая адзіная навучалася па-беларуску ў Магілёве.

Мікалай Мяцеліца (Шклоўская акруга №90)

Актывіст з Бялыніч, у свой час быў у «Гавары праўду».

Дзяніс Жораў (Аўтазавадская акруга №92)

Даўні актывіст Партыі БНФ, уваходзіць у Мінскую гарадскую раду.

Рыгор Кастусёў (Купалаўская акруга №95)

Лідар Партыі БНФ, родам з Магілёўшчыны. Доўгі час працаваў у сістэме ЖКГ. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Аксана Юшкевіч (Чкалаўская акруга №96)

Індывідуальная прадпрымальніца, прадстаўляе «Еўрапейскую Беларусь».

Мікіта Наглін (Кастрычніцкая акруга №97)

Працуе на дзяржпрадпрыемстве, у электрычных сетках, спецыялістам па сувязі. Мае вышэйшую адукацыю — скончыў Авіяцыйную акадэмію па спецыяльнасці «бортінжынер».

Андрэй Войніч (Грушаўская акруга №98)

Слесар, абаронца Курапатаў. Прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі».

Алена Таўстая (Паўднёва-Заходняя акруга №99)

Прадстаўніца руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Па адукацыі — фізік. Працавала ў НДІ ЭВМ.

Юрась Меляшкевіч (Ясенінская акруга №100)

Намеснік старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Алена Церашкова (Каменнагорская акруга №101)

Доктарка аддзялення сківічна-тваравай хірургіі 11-й гарадской бальніцы.

Васіль Астроўскі (Заходняя акруга №102)

Бізнэсовец, уваходзіў у Раду па развіцці прадпрымальніцтва, шматдзетны бацька.

Павел Юхневіч (Пушкінская акруга №103)

У мінулым адзін з лідараў «Зубра». Цяпер спецыяліст па продажах у кампаніі, якая займаецца гандлем шынаў.

Максім Вінярскі (Кальварыйская акруга №104)

Актывіст апазіцыі з вялікім стажам, шмат разоў затрымліваўся і адбываў арышты. Беспрацоўны.

Васіль Жораў (Старавіленская акруга №105)

Беспрацоўны, прадстаўляе «Еўрапейскую Беларусь».

Дзмітрый Макрыцкі (Коласаўская акруга №106)

Прадстаўнік «Моладзі БНФ».

Зміцер Каспяровіч (Усходняя акруга №107)

Індывідуальны прадпрымальнік. У мінулым — палітвязень. Атрымаў тэрмін за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг над Мінгарвыканкамам.

Васіль Гушча (Каліноўская акруга №108)

Кранаўшчык, прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі».

Вольга Мікалайчык (Уручанская акруга №109)

Кінарэжысёр, адна з найбольш зацятых актывістак апазіцыі.

Арцём Чарняк (Партызанская акруга №110)

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі», абаронца Курапатаў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930