Знайсці
23.09.2019 / 16:595РусŁacБел

З'явіцца яшчэ дзяржаўны тэлеканал: «Яснае TV»

«Белтэлекам» запускае ўласны тэлеканал «Яснае ТV». Ён з'яўляецца новай версіяй тэлеканала «Мінск TV», які на працягу сямі гадоў выходзіў у эфір, паведамляе прэс-служба кампаніі.

На канале будуць паказваць лепшыя фільмы залатога фонду мастацкага кіно, рэйтынгавыя стужкі апошніх гадоў, айчынныя і замежныя серыялы, мультыплікацыйныя, дакументальныя карціны, спартыўныя спаборніцтвы. Таксама гледачам прапануюць цікавыя аўтарскія праекты.

Трансляцыя будзе весціся 24 гадзіны ў суткі. Кантэнт у фармаце Full HD арыентаваны на шырокую аўдыторыю. У прыватнасці, у прамым эфіры плануецца паказаць усе гульні чэмпіянату Беларусі па футболе, хакейныя матчы, паядынкі па кіберспорце.

Мовы вяшчання — беларуская і руская.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930