Знайсці
23.09.2019 / 15:0255РусŁacБел

«Прапаноўвалі, адмовіліся. Не так шмат ахвотных памаліцца на беларускай». Мітрапаліт Павел — пра мову набажэнстваў

У Беларусі будуць адкрываць беларускамоўныя храмы, калі будуць ахвотныя маліцца на беларускай мове. Пакуль іх — не так шмат. Пра гэта падчас анлайн-трансляцыі прэс-канферэнцыі з Нацыянальнага прэс-цэнтра распавёў мітрапаліт Павел, піша Tut.by

— У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Я неаднаразова казаў: разумець я разумею (беларускую мову), калі ёсць неабходнасць, то буду размаўляць. Сёння, дзякуй Богу, у нас для ўсіх жадаючых, хто хоча маліцца на беларускай мове, ёсць такая магчымасць. Літаральна ў канцы мінулага года да мяне звярталіся беларускамоўныя прыхаджане з просьбай даць магчымасць здзяйсняць набажэнства на беларускай мове. Я ім прапанаваў выбраць любы храм, некалькі варыянтаў мной было прапанавана. Было прапанавана рабіць хоць кожны дзень набажэнствы, на што яны сказалі: «Не, мы кожны дзень не зможам». Тады давайце раз на тыдзень, яны сказалі, што гэта шмат. Аказалася, што не так шмат жадаючых памаліцца на беларускай мове. Але тыя, хто хоча, маюць такую ​​магчымасць, — сказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі.

Паводле слоў мітрапаліта, у Беларусі ёсць некалькі храмаў, дзе службы праходзяць на беларускай мове.

— Часам гэтую тэму падымаюць толькі толькі для таго, каб не аб'яднаць людзей, а выклікаць нейкую канфрантацыю. Непажадана, каб выкарыстоўвалі ці мову, ці нацыянальнасць, ці нейкія іншыя асаблівасці, каб людзей раз'яднаць. Задача святароў — аб'ядноўваць. Будуць жадаючыя маліцца на беларускай мове, па меры неабходнасці мы будзем адкрываць баларускамоўныя храмы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930