Знайсці
23.09.2019 / 14:004РусŁacБел

У Калінкавічах у краме працавалі супрацоўнікі з сальманелёзам. Праз прадукты заразіліся пакупнікі

У Калінкавічах у краме работнікі з сальманелёзам рабілі салаты на продаж і заразілі пакупнікоў, паведамляе «Гомельская праўда».

9 верасня з прыкметамі вострай кішачнай інфекцыі шпіталізавалі бацьку і сына. Яны распавялі, што напярэдадні елі салату і курыцу-грыль, набытыя ў адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі.

Санэпідслужба праверыла краму — і аказалася, што там ёсць як парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання салатаў і ўборцы, дык яшчэ і сярод персаналу ёсць хворыя на сальманелёз, а таксама носьбіты гэтага захворвання.

Праца цэха па вытворчасці паўфабрыкатаў прыпыненая. Адміністрацыя крамы прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930