Знайсці
23.09.2019 / 13:548РусŁacБел

Зяленскі абвясціў флэшмоб па барацьбе з карупцыяй

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку заклікаў народ далучыцца да «наймаштабнейшага флэшмобу» ​​па барацьбе з карупцыяй.

«Узяць удзел можа кожны грамадзянін Украіны. Для гэтага не трэба запісваць ніякіх відэа, не трэба ставіць ніякіх хэштэгаў. Для гэтага трэба толькі адно: жыць па законе», — заявіў прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што ўлада не зможа аднавіць эканоміку Украіны, калі ўсе грамадзяне не будуць плаціць падаткі.

«Мы ніколі не пераадолеем карупцыю, калі вы будзеце заплюшчваць на яе вочы <…> І я звяртаюся да грамадзян. Ад вас патрабуюць хабар? Прапануюць адкат? Ці яшчэ нейкую карупцыйную схему? Калі ласка, не маўчыце! <…> Тэлефануйце і паведамляе аб сітуацыі на гарачую лінію НАБУ [Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро»], — прапанаваў Зяленскі. Прэзідэнт адзначыў, што еўрапейскі ўзровень жыцця, да якога імкнецца Украіна, — гэта ў першую чаргу «іншая ментальнасць» і вяршэнства закона.

Зяленскі зазначыў, што пачаў з сябе: 23 верасня падпісаў законапраект аб імпічменце прэзідэнта — дакумент папаўняе прабелы ў заканадаўстве, якія рэгулюць працэдуру імпічменту і якія раней рабілі яе практычна немагчымай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930