Даслаць навіну
Знайсці
23.09.2019 / 12:57

«Возера радасці» атрымала яшчэ адну ўзнагароду: гэтым разам на кінафестывалі ў Грэцыі

Павялічыць выяву

Беларускі мастацкі фільм «Возера радасці» Аляксея Палуяна, зняты па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча, працягвае трыумфальнае шэсце па кінафестывалях Еўропы. Увечары 21 верасня адзін з самых галоўны кінафэстаў кароткаметражнага кіно ў Грэцыі — Drama International Short Film Festival — узнагародзіў стужку прызам «За найлепшую рэжысуру»

«Вельмі ўсцешаны атрымаць прыз за найлепшую рэжысуру на галоўным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Грэцыі — Drama International Film Festival. Як вы ведаеце, аднаму зняць фільм немагчыма, таму гэта прыз для ўсёй нашай цудоўнай інтэрнацыянальнай каманды, якая два гады таму з вялікай апантанасцю здымала фільм у прыгожых вёсачках Беларусі і год працавала над постпрадукцыяй фільма. Гэта былі людзі розных культур: Беларусі, Германіі, Ірана, Грузіі, Украіны, Балгарыі, Арменіі, Шатландыі, Іспаніі, але кожны з іх уклаў часцінку свайго сэрца ў наш фільм. Менавіта таму ён і атрымаўся такім, што людзі ў розных краінах свету яго добра разумеюць», — расказвае рэжысёр фільма.

Фільм апавядае пра жыццё 9-гадовай дзяўчынкі Ясі, якую пасля смерці маці бацька адвозіць у інтэрнат. Галоўную ролю ў фільме выканала 9-гадовая Анастасія Пляц, якая тыдзень таму атрымала прыз «Найлепшая актрыса» на прэстыжным іспанскім кінафестывалі FICBUEU, там жа карціна «Возера радасці» заваявала яшчэ дзве ўзнагароды — прыз журы і прыз «За найлепшае мастацкае рашэнне».

Як мінскі айцішнік Аляксей Палуян стаў кінарэжысёрам

Сусветная прэм’ера фільма па кнізе Марціновіча «Возера радасці» — на галоўным міжнародным фестывалі кароткага метра. Чаму гэта прарыў?

budzma.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31