Знайсці
23.09.2019 / 12:349РусŁacБел

Лукашэнка распавёў Русаму і Зайцу, што не варта рабіць

Аказанне падтрымкі тых ці іншых праектаў, у тым ліку на рэгіянальным узроўні, выдзяленне сродкаў магчыма толькі на падставе выразнага разліку, што ўкладанні акупяцца і будуць прыносіць станоўчы эфект, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам і памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Магілёўскай вобласці Міхаілам Русым, паведамляе БелТА.

«Вы павінны былі дэталёва разабрацца ў вобласці і выказаць сваё меркаванне аб яе далейшым развіцці. Прынамсі, як вы мне хацелі далажыць, — на 5 гадоў наперад», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён асабліва падкрэсліў, што выдзяленне любых сродкаў магчыма толькі пасля стараннага праліку, што імі пісьменна распарадзяцца. «Я, вядома, вам вельмі веру, але проста пад абяцанні грошай не будзе. Мы павінны бачыць выразны разлік. Калі вы нешта ствараеце, мы павінны бачыць, калі вернуцца гэтыя грошы. І не толькі тыя, якія рэспубліка вам ці банкі змогуць даць, але вы павінны бачыць і вяртанне уласных сродкаў. Гэта для вас вельмі важна. Калі вы плануеце пазычыць грошы, а вярнуць праз 15-20 гадоў, то з вамі ніхто размаўляць не будзе. Нас з вамі не будзе», — заўважыў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прапановы трэба ўносіць блізкія да жыцця і, самае галоўнае, каб выдзеленыя сродкі адразу пачыналі працаваць.

«Калі нават вы і атрымаеце нейкую падтрымку з адтэрміноўкамі, растэрміноўкамі, то з заўтрашняга дня кожны дзень вы павінны дэманстраваць станоўчую дынаміку. Калі ў вас гэтага не будзе ці мы будзем з вамі бачыць, што гэта немагчыма, не пачынайце нават размову, — сказаў беларускі кіраўнік. — Грошы атрымалі — з заўтрашняга дня яны павінны пачынаць працаваць, і ад гэтага павінен быць эфект: у выглядзе падаткаў, вяртання крэдытаў, заработнай платы людзей, вытворчасці прадукцыі і яе рэалізацыі не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках».

«Вось аснова нашага сённяшняга дыялогу па Магілёўскай вобласці. І ні ў якім разе не зыходзіце з прынцыпу «прасі больш, усё роўна дадуць менш». Не трэба так рабіць!» — заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць аператыўна вырашаць тыя ці іншыя пытанні пры рэалізацыі намечаных планаў або пры з'яўленні новых магчымасцяў.

Леанід Заяц запэўніў прэзідэнта, што становішча ў рэгіёне спакойнае, кіраванае і прагназаванае. Завяршаецца сяўба азімых збожжавых культур. Гэтыя працы, як і планавалася, павінны ў асноўным завяршыцца да 1 кастрычніка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера