Знайсці
23.09.2019 / 11:169РусŁacБел

Гаспадару таксы, якая «разарвала» твар дзяўчынкі, далі штраф

Суд Мінскага раёна вынес рашэнне па справе аб здарэнні ў парку актыўнага адпачынку «Кольт» у Ратамцы, дзе такса «разарвала» твар дзіцяці. Гаспадару сабакі далі штраф, піша Tut.by

Гэта быў адміністрацыйны працэс. Справа разглядалася па ч. 2 арт. 15.47 КаАП (Парушэнне правілаў утрымання сабак, катоў і (або) драпежных жывёл, што пацягнула прычыненне шкоды здароўю людзей). На гаспадара сабакі Аляксандра Вараксу наклалі штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).

Нагадаем, у жніўні 8-гадовую дачку мінчанкі Кацярыны Вайніловіч-Ясючэні запрасілі на дзень нараджэння. Дзіцячае свята праходзіла ў парку актыўнага адпачынку ў Ратамцы. Пакуль бацькі імянінніцы аплачвалі квэст, дзеці апынуліся побач з таксай іншых адпачывальнікаў.

Кацярына Вайніловіч-Ясючэня — мама Кіры-Даменікі. Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Па словах Кацярыны, сабака «парваў» твар яе дачкі Кіры-Дамінікі, дзіця аперавалі, больш за тыдзень дзяўчынка правяла ў бальніцы. Аляксандр Варакса, гаспадар сабакі, казаў, што ў той дзень адбыўся жахлівы збег абставінаў. Пса Амура ўкусіла аса. Сабаку прывязалі крыху далей ад альтанкі, дзе быў яго ўладальнік. Калі Кіра з кампаніяй падышлі да жывёлы, побач знаходзіўся сябар Аляксандра. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў лічаныя хвіліны. Што менавіта стала прычынай бяды, гаспадар на той момант не разумеў, ён меркаваў, што дзяўчынка нахілілася, каб пацалаваць сабаку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930