Знайсці
23.09.2019 / 10:254РусŁacБел

У Кыргызстане ўзяліся за ўмацаванне мовы

kremlin.ru

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў заклікаў да ўзмацнення ролі кіргізскай мовы ў грамадстве рэспублікі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што ўлады краіны ставяць перад сабой задачу ўмацаваць ролю дзяржаўнай мовы, пры гэтым роля рускай застанецца значнай. Па словах кыргызскага лідара, руская мова — акно ў сусветную культуру, свет навукі і ведаў.

«За апошнія трыццаць гадоў кіргізская мова зведала значныя змены, расла і развівалася. Нам трэба будзе вырашыць нямала задач, каб яна стала мовай міжнацыянальных зносін. Пры гэтым заяўляю, што статус рускай мовы як афіцыйнай будзе захаваны», — заявіў ён.

Жээнбекаў выказаў незадаволенасць тым фактам, што толькі 40% справаводства ў дзяржаўных органах рэспублікі вядзецца на кіргізскай мове. Пры гэтым ён адзначыў, што якасць дакументаў, падрыхтаваных на ёй, застаецца вельмі нізкай. На яго думку, гэта наносіць страты аўтарытэту дзяржаўнай мовы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930