Знайсці
23.09.2019 / 09:213РусŁacБел

Дактары спынілі лячэнне Анастасіі Заваратнюк

Пра гэта тэлеканалу НТВ распавяла пацыентка прыватнай маскоўскай клінікі, дзе зараз знаходзіцца актрыса, піша lenta.ru.

Паводле яе слоў, Заваратнюк з 16 верасня «ляжыць проста, падтрымліваюць штучнае дыханне, працу сэрца».

Жанчына пацвердзіла, што Анастасію сапраўды шпіталізавалі 13 верасня з дыягназам «гліябластома» ў апошняй стадыі. 14 верасня актрысу часткова паралізавала, 15 верасня яе падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Пры гэтым 19 верасня паведамлялася, што дактары вызначыліся з курсам лячэння актрысы. Ёй праводзяць антыбактэрыйную тэрапію і тэрапію, накіраваную на карэкцыю ацёку мозгу.

21 верасня стала вядома, што актрыса перанесла другую аперацыю, пасля якой з'явілася надзея на яе выздараўленне.

Рак мозгу ў Анастасіі Заваратнюк выявілі зімой пасля таго, як у яе пачаліся моцныя галаўныя болі. У красавіку Заваратнюк перанесла сур'ёзнае хірургічнае ўмяшальніцтва — трэпанацыю чэрапа — падчас лячэння ў Германіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930