Знайсці
23.09.2019 / 08:591РусŁacБел

Адна з найбуйнейшых турыстычных кампаній свету спыніла дзейнасць. За мяжой засталіся сотні тысяч кліентаў

Wikimedia Commons

Адна з найбуйнейшых турыстычных фірмаў свету Thomas Cook спыніла дзейнасць. У кампаніі ўведзена знешняе кіраванне, паведамляе РБК

Пры гэтым за межамі Вялікабрытаніі засталіся каля 150 тыс. кліентаў Thomas Cook, рахункі якіх больш не аплачваюцца. У іх ёсць, аднак, страхоўка, якая дасць магчымасць у выпадку неабходнасці дабрацца дадому.

Як паведамілі агенцтву Reuters ва Упраўленні грамадзянскай авіяцыі Вялікабрытаніі, вярнуць дадому ўсіх пацярпелых ад спынення працы турфірмы людзей плануецца на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

У Лондане ўжо заявілі, што гаворка можа ісці аб найбуйнейшай аперацыі па эвакуацыі мірных грамадзян у гісторыі краіны.

Кіраўнік Thomas Cook Пітэр Фанхаўзэр, каментуючы сітуацыю, заявіў, што яму застаецца толькі выбачыцца.

У апошні год у Thomas Cook, што валодала гасцініцамі, самалётамі і круізнымі лайнерамі па ўсім свеце, узніклі фінансавыя праблемы. Выратаваць турагенцтва магла здзелка з кітайскай Fosun, аднак дамовіцца аб угодзе коштам £ 900 млн не ўдалося, бо ў апошні момант крэдыторы запатрабавалі ад новых уладальнікаў павялічыць суму на £ 200 млн. У нядзелю кіраўніцтва Thomas Cook спрабавала дамагчыся кампрамісу, аднак пасля правалу перамоваў вырашыла аб'явіць пра ліквідацыю

Не атрымалася ў Thomas Cook дамагчыся дапамогі і ў дзяржавы. Пра адмову ратаваць турфірму заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб.

Магчымымі прычынамі фінансавага краху Thomas Cook Бі-бі-сі называе ўзрослую канкурэнцыю на турыстычным рынку ў сувязі са з'яўленнем невялікіх анлайн-аператараў і лаўкост-авіякампаній.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера