Знайсці
23.09.2019 / 09:31РусŁacБел

Серыял «Чарнобыль» атрымаў тры прэміі «Эмі». Сцэнарыст прысвяціў перамогу ўсім ахвярам катастрофы

Сцэнарыст Крэйг Мэйзін, атрымаўшы статуэтку, заявіў, што прысвячае яе ўсім ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Серыял кампаніі HBO «Чарнобыль», які апавядае пра падзеі 1986 года на Чарнобыльскай АЭС, атрымаў тры ўзнагароды на цырымоніі ўручэння ўзнагарод у галіне тэлебачання «Эмі» ў Лос-Анджэлесе.

У прыватнасці, ён быў прызнаны найлепшым міні-серыялам года, абышоўшы ў гэтай намінацыі ў тым ліку «Уцёкі з турмы Дандэмора», а таксама «Вострыя прадметы».

Таксама ўзнагароды атрымалі рэжысёр серыяла Ёхан Рэнка і сцэнарыст Крэйг Мэйзін, паведамляе Hollywood Reporter.

Мэйзін, атрымаўшы статуэтку, заявіў, што прысвячае яе ўсім ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала брытанка Джодзі Комер, якая сыграла ў серыяле «Забіваючы Еву», які абыйшоў у тым ліку Эмілію Кларк («Гульня тронаў») і Робін Райт («Картачны домік»).

Узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў Білі Портер («Поза»), які апярэдзіў Кіта Харынгтана ( «Гульня прастолаў»), Боба Одэнкерка («Лепш тэлефануйце Солу»).

Галоўным фаварытам цырымоніі першапачаткова быў серыял «Гульня прастолаў», які прэтэндаваў на ўзнагароды ў 14 намінацыях. У выніку яму дасталася «Эмі» за найлепшы драматычны серыял. Найлепшым камедыйным серыялам стаў серыял «Дрэнь» (Fleabag).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930