Знайсці
21.09.2019 / 18:3416РусŁacБел

З новага года пад’езды дамоў у Мінску будуць падмятаць штодня

Фота realt.by

З новага года ў Мінску зменяцца правілы санітарнага абслугоўвання пад’ездаў у шматкватэрных дамах. Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны», у дамовах з падрадчыкамі прапішуць абавязковую штодзённую прыборку на першых паверхах.

Праз першы паверх ходзяць усе жыхары пад’езда, да таго ж там размяшчаюцца паштовыя скрыні, куды кідаюць рэкламныя ўлёткі, буклеты і візітоўкі, а тыя апынаюцца на падлозе. Таму Мінская гарадская камунальная гаспадарка пастанавіла, што прыбіраць смецце і падмятаць на першых паверхах трэба штодня.

Адпаведны эксперымент ужо зладзілі ў Заводскім раёне і скаргі жыхароў на якасць прыборкі зменшыліся. Таксама на штодзённую сухую прыборку на першым паверсе перайшлі шэраг ЖЭУ ў іншых раёнах сталіцы. Але пры гэтым яны скарацілі колькасць сухіх і вільготных прыборак на астатніх паверхах пад’ездаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031