Знайсці
21.09.2019 / 09:3438РусŁacБел

Сяргей Чыслаў і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце подпісы за незалежнасць. Пакуль адрэагавала 1500 чалавек

Заснавальнік «Белага легіёна» Сяргей Чыслаў (Сяргей Бульба) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі сайт Канстытуцыя.бел, на якім прапануюць наведнікам зрабіць сімвалічны выбар паміж «Беларуссю» і «Белоруссіей».

Ініцыятыва вядзе адлік да 8 снежня. На гэты дзень запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Актывісты кампаніі мяркуюць, што менавіта 8 снежня можа адбыцца здача суверэнітэта Беларусі.

Каб прадухіліць яе, яны заклікаюць пакідаць подпіс пад дэкларацыяй і падпісацца на суполкі «Свежы вецер» у сацыяльных сетках.

Пакуль на сайце пакінута 1470 подпісаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031