Знайсці
20.09.2019 / 15:3613РусŁacБел

Крэмль пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

kremlin.ru

У Крамлі заявілі, што рашэнне кіраўніка Беларусі пра падпісанне пагадненняў з Еўрасаюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі не адаб'ецца на інтэграцыйных працэсах з Расіяй, паведамляе ТАСС.

«Гэта ўнутраная справа Беларусі. Гэта не павінна перашкаджаць далейшаму развіццю інтэграцыйных працэсаў, бо існуючыя рэжымы паміж Расіяй і Беларуссю, вядома, улічваюцца пры правядзенні такіх перамоваў і так ці інакш ўзгадняюцца паміж партнёрамі», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Ён нагадаў, што ў свой час Расія вяла такія ж перамовы з Еўрасаюзам, да таго «як адносіны Масквы і Брусэля былі цалкам згорнутыя і замарожаныя».

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. Пра гэта 20 верасня паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Паводле яго слоў, прэзідэнт прыняў такое рашэнне, разумеючы «высокую значнасць мабільнасці для грамадзян нашай краіны і толькі пасля дбайнай ацэнкі ўсіх магчымых рызык і наступстваў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031