Знайсці
20.09.2019 / 15:152РусŁacБел

Жыхары Мінскай вобласці займаліся разбоем на Смаленшчыне: усе затрыманыя

Затрыманыя жыхары Мінскай вобласці, што падазраюцца ў разбойных нападах на тэрыторыі Смаленскай вобласці, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС Беларусі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да завадатараў і ўдзельнікаў крымінальнага асяроддзя атрымалі інфармацыю пра злачынную групоўку, якая складалася з раней судзімых жыхароў Мінскай вобласці, што зараблялі ўзброенымі разбойнымм нападамі. Паводле аператыўных звестак, напады здзяйсняліся на аб'екты гандлю на тэрыторыі Смаленскай вобласці.

У выніку сумесных мерапрыемстваў з упраўленнем крымінальнага вышуку ўпраўлення міліцыі па Смаленскай вобласці падазраваныя затрыманыя і заключаны пад варту. Ім пагражае да 10 гадоў.

Таксама правяраецца іх дачыненне да аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі і сумежных дзяржаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера