Знайсці
20.09.2019 / 14:282РусŁacБел

Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на Генасамблеі ААН

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая адкрылася 17 верасня ў Нью-Ёрку. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.

«Агульная дыскусія з удзелам кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў пачнецца 24 верасня і завершыцца 30 верасня. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей», — распавёў Анатоль Глаз.

Візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі ў Нью-Ёрк плануецца 22-29 верасня. Мяркуецца, што Уладзімір Макей прыме ўдзел у некалькіх мерапрыемствах высокага ўзроўню.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930