Знайсці
20.09.2019 / 14:1811РусŁacБел

Мінадукацыі: Пры канфлікце педагога з вучнем павінен быць дакладны алгарытм дзеянняў

Мінадукацыі заклікае педагогаў выконваць дакладны алгарытм дзеянняў, каб пазбегнуць інцыдэнтаў, падобных да таго, што адбыўся ў сярэдняй школе №15 Гомеля. Рэкамендацыі размешчаны на сайце ведамства.

Так, у сітуацыі, калі вучань паводзіць сябе на ўроку задзірліва, правакуе іншых навучэнцаў, настаўніка на адкрыты канфлікт, педагог павінен выклікаць дзяжурнага адміністратара альбо любога члена адміністрацыі і паведаміць пра сітуацыю. Пасля гэтага дзяжурны адміністратар (член адміністрацыі) абавязаны праінфармаваць аб здарэнні законных прадстаўнікоў вучняў, запрасіць іх ва ўстанову адукацыі для гутаркі і выпрацоўкі рэкамендацый па выхаду з канфліктнай сітуацыі.

У выпадку неаднаразовых парушэнняў паводзіны навучэнцаў разглядаецца на пасяджэнні савета па прафілактыцы і правапарушэнняў непаўналетніх ўстановы адукацыі, прымаюцца адпаведныя меры, аж да пастаноўкі на ўлік.

У Мінадукацыі нагадваюць, што абавязкі педагагічных работнікаў прапісаны ў арт. 53 Кодэкса аб адукацыі. Настаўнік абавязаны выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы, падкрэслілі ў міністэрстве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031