Знайсці
20.09.2019 / 13:102РусŁacБел

МЗС Беларусі: Мы з ЗША хочам хутчэйшага вяртання паслоў

Палітычнае рашэнне вярнуць паслоў ЗША і Беларусі ў сталіцы адзін аднаго «дазваляе запусціць працэдуру падбору і ўзгаднення кандыдатур у абедзвюх сталіцах», заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз на брыфінгу, піша Tut.by

Паводле яго слоў, гэтыя працэдуры зоймуць пэўны час.

— Таму заявы, якія былі зробленыя, не азначаюць, што паслы ужо прызначаныя і заўтра прыступяць да працы. Наконт часавых рамак, іх цяпер складана прадбачыць. Прызначэнне паслоў — суверэннае права кожнай краіны, і я не ўпэўнены, што для гэтага спатрэбіцца правядзенне нейкіх кансультацый або дадатковых сустрэч.

Паводле ацэнак Беларусі, для «раскрыцця ўсяго патэнцыялу двухбаковых адносін мэтазгодна больш хуткае вяртанне паслоў», адзначыў прэс-сакратар МЗС.

— Пры гэтым мы разумеем, што ў сілу сітуацыі ў ЗША, працэдура прызначэння займае пэўны час. Разам з тым, важна разумець, што палітычная воля на гэта ёсць, і зараз пытанне знаходзіцца ў тэхнічнай плоскасці. Глаз дадаў, што ў Беларусі гэтыя працэдуры звычайна праходзяць хутчэй, чым у ЗША.

Нагадаем, у Беларусі з 2008 года няма пасла Злучаных Штатаў. Яго месца займае часовы павераны ў справах ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930