Знайсці
20.09.2019 / 13:2134РусŁacБел

Кандыдатка ад «Гавары праўду»: Я верыла, што «крымнаш». Так, я ідыётка

35-гадовая Юлія Ганісеўская, якая вылучаецца кандыдатам на парламенцкія выбары ад «Гавары праўду» па 36-й Гомельска-Навабеліцкай акрузе, падзялілася ў фэйсбуку эвалюцыяй свайго светапогляду.

«З дзяцінства мяне вучылі, што крушэнне Савецкага Саюза — гэта трагедыя, што ўсе людзі жылі добра, а цяпер сталі жыць дрэнна. Таму, калі адбыліся падзеі 2014 ва Украіне — Майдан, далучэнне да Расіі Крыма, грамадзянская вайна на Данбасе з удзелам многіх добраахвотнікаў з іншых краін СНД, у тым ліку і з Беларусі, — я па-дурному і наіўна думала, што, можа быць, так аднаўляецца той Савецкі Саюз, які добры, правільны для людзей, што ўслед за Крымам і Украіна далучыцца», — піша Ганісеўская.

Яна кажа, што была на баку тых, хто радаваўся вяртанню Крыма «ў родную гавань», і была на баку данбасцаў, якія «паўсталі супраць бандэраўцаў».

«Я адкрыта прызнаю, што была ўладальніцай «маргарынавых мазгоў» і лёгка паддалася маніпуляцыям з «распятымі на крыжах немаўлятамі» і сотнямі згвалтаваных жанчын. Я, як і многія людзі, сапраўды ў гэта верыла. Так, я ідыётка», — зазначае Ганісеўская.

Але праз нейкі час яна зразумела, што памылялася. «У выніку я зразумела, што моцна падманвалася, што за час, пакуль мы жылі за своеасаблівай жалезнай заслонай расейскай прапаганды, ва Украіне адбылося вельмі шмат пазітыўных пераўтварэнняў, рэформаў, што сама цяперашняя мадэль Украіны значна больш здаровая для грамадства, якое хоча гарманічна жыць», — лічыць кандыдатка.

Ганісеўская піша, што ёй сорамна праз тое, што яна верыла ў «крымнаш». Яна адзначае, што напісала гэты пост таму, што кожны дзень ёй нехта нагадвае пра ранейшыя погляды.

«Да ўкраінскага нацыяналізму, як і да любога іншага, я стаўлюся па-ранейшаму адмоўна. І гэтага не хаваю. Ніхто нікому не павінен навязваць сваё бачанне гісторыі Вялікай Айчыннай або на якой мове яму гаварыць і ў якую царкву хадзіць. А нашы народы, якія стагоддзямі жылі пад адным дахам, павінны жыць у міры і сяброўстве, заснаваным на раўнапраўі і ўзаемапавазе нашых краін», — сканчвае прадстаўніца «Гавары праўду» свой допіс.

Юлія Ганасеўская працуе кухарам 4 разраду магазіна №33 «Мінімаркет» гандлёвай кампаніі «Алеся».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031