Знайсці
20.09.2019 / 12:2330РусŁacБел

Лукашэнка: На прэзідэнцкіх выбарах нам падкінуць перцу 

Аляксандр Лукашэнка выступае за захаванне ў краіне мажарытарнай сістэмы выбараў у парламент.

Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах, піша БЕЛТА.

«Мне ўжо падсоўваюць прапановы парламенту абіраць па партыйных спісах. Вы будзеце ведаць у лепшым выпадку пяць партый і іх кіраўнікоў. Людзі звычайна галасуюць за лідара. А там па спісе ўжо ніхто не ведае.

Яны самі паставяць там дзяцей, унукаў, палюбоўніц, палюбоўнікаў. Усіх туды прапішуць. Я сказаў не. Мы пакуль не зжылі мажарытарную сістэму», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён лічыць, што дэпутат павінен прадстаўляць сваю акругу і весці дыялог са сваімі выбаршчыкамі. «Ад народа. У працоўныя калектывы ідзіце, агітуйце, прасіце, каб за вас прагаласавалі», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, пакуль мажарытарная сістэма працуе. «Дэпутат павінен быць прывязаны да свайго выбаршчыка, сваёй акругі. У гэтым напрамку мы і будзем дзейнічаць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца бягучай выбарчай кампаніі, ён сказаў: «Мы правядзём гэтую перадвыбарчую кампанію спакойна. Гэта рэпетыцыя заўтрашняй кампаніі — прэзідэнцкай. Вось там нам падкінуць перцу.

А мы павінны мазгі ў рукі ўзяць і спакойна, як заўсёды беларусы гэта рабілі, зрабіць так, як трэба нам. А не камусьці на захадзе, усходзе, поўдні або поўначы. Мы для сваёй краіны павінны рабіць усё, каб яна захавалася і вы больш-менш нармальна жылі. І не толькі вы. Дзеці каб ведалі, што кавалак зямлі ў іх ёсць і ніхто іх бізуном хвастаць больш не будзе».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930