Знайсці
20.09.2019 / 12:171РусŁacБел

Мінчанка набрала даўгоў, а пасля інсцэніравала сваё знікненне. А сама хавалася ў Расіі

У студзені ў Маскоўскае РУУС звярнулася жанчына. Яна паведаміла, што знікла яе 44-гадовая сяброўка, супрацоўніца агенцтва нерухомасці. На тэлефанаванні тая не адказвала, сваякі таксама нічога не ведалі пра яе месцазнаходжанне. У выніку жанчыну абвясцілі ў вышук як зніклую без вестак, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Калі супрацоўнікі міліцыі сталі разбірацца ў абставінах здарэння, то высветлілася, што зніклая завінаваціла некалькім людзям буйныя сумы грошай. У іх ліку была і тая самая сяброўка. Прафесійна займаючыся здзелкамі з нерухомасцю, першыя 50 тысяч даляраў жанчына пазычыла яшчэ ў 2017 годзе. Грошы брала пад падставу будаўніцтва кватэры, аплаты рамонтных работ і г.д.

У красавіку ў дачыненні да жанчыны была распачата крымінальная справа па факце махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209), яе аб'явілі ў вышук ужо ў якасці абвінавачванай.

Увесь гэты час беларуска хавалася на тэрыторыі Расіі, змяняючы гарады і адрасы пражывання. Айчынныя праваахоўнікі правялі не адну аператыўную камбінацыю, каб вызначыць дакладнае месцазнаходжанне ў Маскве. Зараз праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы для яе экстрадыцыі на радзіму.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031