Знайсці
20.09.2019 / 12:241РусŁacБел

Сум у Віцебску і радасць у Гомелі. Што цікавага нас чакае ў наступным туры футбольнай вышэйшай лігі?

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы сочым за чэмпіянатам Беларусі па футболе.

Папярэдні тур не прынёс сенсацыйных вынікаў. Лідары сінхронна перамаглі (хаця БАТЭ і мінскаму «Дынама» было вельмі няпроста), адзіная значная падзея — гэта што «Віцебск» пасля паразы ад «Гомеля» замацаваў за сабой статус галоўнага на сёння няўдачніка чэмпіянату. 

Каманда, якая летась ледзь не апынулася на п'едэстале, без уліку тэхнічнай перамогі над «Тарпеда», не можа выйграць вось ужо амаль тры месяцы. Пра зону вылету казаць зарана, але яна пакрысе набліжаецца.

Цяпер пераходзім да падзей наступнага тура.

«Мінск» — «Славія»

«Гараджане» доўгі час на роўных змагаліся ў Брэсце і нават маглі прывезці з поўдня Беларусі турнірныя балы. Але не забіваеш ты — забіваюць табе. А ў выпадку з «Дынама» забіваюць шмат.

У першым крузе мазырчукі з мінчукамі выдалі суперматч, у якім быў камбэк «Мінска» з ліку 0:3 і вырашальны гол «Славіі» ў дададзены час.

Спадзяёмся на паўтарэнне такой яскравай гульні, якая сагрэе гледачоў на «Камвольшчыку».

Прагноз «НН»: Абедзве каманды маюць у апошніх матчах праблемы ў абароне, а ў іх складах ёсць гульцы, якія могуць гэтымі праблемамі скарыстацца. Таму спрагназуем тотал, большы за 2.5

«Гарадзея» — «Дынама-Брэст»

«Цукровыя» ледзь не забілі ў Барысаве чэмпіёнскую інтрыгу. Адзначыўшыся першымі, яны былі блізкія, каб адабраць балы ў БАТЭ, але клас перамог парадак. Але, як кажуць трэнеры «Гарадзеі», незаслужана. Больш за астатніх абураўся Алег Радушка, за што быў выдалены.

Алег Радушка ў Барысаве. Фота: ФК «Гарадзея».

Матч супраць лідара табліцы галоўны трэнер «Гарадзеі» будзе глядзець з трыбун. Яго каманда ведае, як перамагаць дома лідараў табліцы (БАТЭ і мінскае «Дынама» не дадуць схлусіць), дый для інтрыгі ў табліцы хацелася б, каб берасцейцам было няпроста ў Гарадзеі.

Прагноз «НН»: А давайце паспрабуем спрагназаваць інтрыгу — «Гарадзея» не саступіць.

«Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ»

На гэтым тыдні з'явілася інфармацыя, што новым галоўным трэнерам «Тарпеда» стане Юрый Пунтус, які пакуль дэ-юрэ трэніруе «Белшыну», што лідзіруе ў першай лізе.

Сам Пунтус інфармацыю адмаўляе, але кажуць, што засталося толькі атрымаць дазвол кіраўніцтва Бабруйска — і Юрый Іосіфавіч узначаліць клуб з Жодзіна.

Случчакі на роўных змагаліся з мінскім «Дынама», але прайгралі пасля недарэчнага пенальці. 

З матчамі «Слуцка» і «Тарпеда» цікавая гісторыя складвалася да леташняй восені — каманды не маглі дамагчыся гасцявых перамог. Але летась жодзінцы выйгралі ў Слуцку 0:3 і адправілі тэндэнцыю на звалку футбольных гісторый.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» не саступіць.

«Нёман» — «Дняпро»

Серыя «Нёмана» без перамог цягнецца вось ужо сем матчаў. Але нарэшце ёсць шанец яе перарваць. 

У Гродна едзе «Дняпро», які ў апошніх васьмі турах (без уліку тэхнічнай перамогі над «Тарпеда») сем разоў прайграў. Мінулы тур магілёўцы прапускалі, згуляўшы спарынг з першалігавай «Лідай». Ці дапаможа ім турнірная паўза?

Прагноз «НН»: «Нёман» нарэшце пераможа.

«Шахцёр» — «Віцебск»

Уявіце сабе: у першым крузе «Віцебск» перамагаў у «Шахцёра». Тады гэта здавалася пачаткам уздыму паўночнай каманды, але сёння салігорцы могуць кусаць локці па згубленых турнірных балах, якія могуць каштаваць ім чэмпіёнства.

Усе чакаюць 25 верасня, калі БАТЭ згуляе ў Брэсце, але, дарэчы, па страчаных балах «Шахцёр» дзеліць другі радок з барысаўцамі.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

«Энергетык-БДУ» — «Іслач»

У той момант, калі мы крыху сталі спісваць «Энергетык» з рахункаў, яны паказалі, што гэта рабіць зарана. Нічыя ў Мазыры — і пакуль што «студэнты» па-за зонай вылету, але на пазіцыі пераходных матчаў.

«Ваўкі» не перамагаюць вось ужо чатыры гульні, і план па наборы 50 балаў «Іслаччу» ўжо пад пагрозай. 

Прагноз «НН»: Тотал, большы за 2.5.

«Гомель» — «Дынама-Мінск»

Як мы і прагназавалі, «Гомель» пад кіраўніцтвам Аляксандра Кульчыя стартаваў паспяхова. Перамога дазволіла ўскараскацца на 13-ы радок.

Але расслабляцца не варта: на поўдзень едзе мінскае «Дынама». Каманда Гурэнкі аднаасобна абаснавалася на 4-м радку і наўрад ці падымецца вышэй — згублена вельмі шмат такіх патрэбных балаў.

Даніла забівае пераможны пенальці ў гульні са «Слуцкам». Фота: ФК «Дынама».

Прагноз «НН»: Апошні раз «Гомель» выйграваў у «Дынама» дома ў далёкім 2011 годзе. Якім бы моцным ні быў склад «бела-зялёных», гуляць з мінчукамі ім вельмі складана. Спрагназуем перамогу «Дынама».

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда» ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала БАТЭ. 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031