Даслаць навіну
Знайсці
20.09.2019 / 11:12 18

Якуцкага шамана, які ішоў у Маскву «выганяць Пуціна», адправілі ў псіхбальніцу

Павялічыць выяву

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які адправіўся пешшу ў Маскву для «абраду выгнання Пуціна», накіраваны ў якуцкі рэспубліканскі псіханеўралагічны дыспансер, паведамляе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Габышаў быў затрыманы 19 верасня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці.

У бальніцы з ім правядуць «экспертныя мерапрыемствы». «У выпадку калі ў дадзенага пацыента будуць выяўлены паталогіі, мы гатовыя аказаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Пры неабходнасці могуць быць прыцягнутыя сацыяльныя службы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Аляксандр Габышаў — жыхар Якуцка, які называе сябе «шаманам-ваяром». У сакавіку 2019 года ён пачаў пешы паход у Маскву, каб правесці «абрад выгнання Пуціна». Па дарозе да Габышава далучаюцца прыхільнікі. Ён плануе дайсці да сталіцы ў 2021 годзе.

NN.by

1
Паляк з Польшчы / адказаць
20.09.2019 / 14:28
Typowa sowiecka metoda
1
Василиса / адказаць
20.09.2019 / 14:43
А што на гэта скажуць Кропа и Иванчака Минскай Бехтерауки?
1
Грамазека / адказаць
20.09.2019 / 17:19
Ну вось, за добрую справу чалавека згине.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31