Знайсці
20.09.2019 / 11:5017РусŁacБел

«Пры ўваходзе ў школу вучань абавязаны перадаць тэлефон класнаму кіраўніку»

У суполцы «Тыповы Мінск» выклалі дакумент з мінскай гімназіі №24, у якім прапісаныя правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ў сценах гэтай навучальнай установы.

Цяпер вучань перад пачаткам заняткаў будзе абавязаны выключыць гук на тэлефоне і здаць яго на захаванне свайму класнаму кіраўніку. Забраць мабільнік дзіця зможа толькі пасля ўрокаў.

Пры гэтым адказнасць за захаванне тэлефона кладзецца на класнага кіраўніка.

Дырэктарка гімназіі №24 Таццяна Лукша адмовілася даваць каментар на гэты конт.

Прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая патлумачыла, што загад, які абмяжоўвае карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў школе, выдадзены яшчэ ў сакавіку 2019 года. 

«Загад называецца «Аб мерах, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».

Згодна з гэтым загадам, ва ўстановах адукацыі павінны былі забараніць дзецям карыстацца мабільнымі падчас урокаў яшчэ ў сакавіку.

А вось якім чынам гэта трэба было зрабіць, вырашалі ўжо ў канкрэтнай установе адукацыі згодна з правіламі ўнутранага распарадку.

То бок у школе вырашаюць самі, ці здаваць мабільныя тэлефоны класнаму кіраўніку перад пачаткам заняткаў, ці зрабіць такім чынам, каб у кожным кабінеце стаяла скрыня, куды перад кожным урокам вучні здаюць свае мабільныя тэлефоны», — расказала Людміла Высоцкая.

Пры гэтым яна падкрэслівае, што калі дзіцяці трэба тэрмінова патэлефанаваць бацькам або скарыстацца тэлефонам падчас заняткаў, то ніхто вучню не забароніць гэта зрабіць.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031